У Францыі пацверджаны тры выпадкі заражэння новым каронавірусам
  2020-01-25 17:31:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Міністэрства аховы здароўя Францыі ў пятніцу паведаміла, што ў краіне зафіксаваныя тры выпадкі заражэння пнеўманіяй, выкліканай каронавірусам новага тыпу / 2019-nCoV /.

Першы выпадак заражэння - 48-гадовы пацыент, які нядаўна вярнуўся з Кітая, дзе праязджаў праз адміністрацыйны цэнтр кітайскай правінцыі Хубэй горад Ухань - ачаг гэтай эпідэміі, паведаміла міністр аховы здароўя Францыі Аньес Бузен.

Другі выпадак захворвання быў зафіксаваны ў Парыжы. "Мы ведаем, што гэты чалавек знаходзіўся ў Кітаі, але невядома, ці быў ён ва Ухане", - адзначыла міністр.

Трэці выпадак заражэння быў толькі што пацверджаны. Чалавек, што заразіўся, - блізкі сваяк аднаго са згаданых пацыентаў, які быў шпіталізаваны для назірання.

Усе тры чалавекі былі шпіталізаваны ў Бардо і змешчаныя ў ізаляцыю. Гэта першыя выпадкі выяўлення віруса на тэрыторыі Еўропы, адзначыла А. Бузен.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040