Вялікабрытанія дазволіла кампаніі Huawei удзельнічаць у запуску сістэмы 5G
  2020-01-29 20:32:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Урад Вялікабрытаніі 28 студзеня ўхваліў абмежаваны ўдзел кітайскай кампаніі Huawei у запуску нацыянальнай сістэмы 5G. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.

У кампаніі адзначылі, што рашэнне брытанскіх уладаў выклікае аптымізм, зараз кампанія можа працягваць працаваць са сваімі кліентамі з тым, каб забяспечыць своечасовае ўкараненне сістэмы 5G. "Рашэнне, заснаванае на фактах, дасць магчымасць стварыць больш сучасную, бяспечную і танную тэлекамунікацыйную інфраструктуру, якая будзе адказваць патрабаванням заўтрашняга дня", -- адзначыў віцэ-прэзідэнт Huawei Віктар Чжан.

Улады Вялікабрытаніі прынялі гэта рашэнне праз год пасля таго, як заявілі, што разгледзяць пытанне пра магчымасць для кампаніі Huawei выкарыстоўваць сваю інфраструктуру і абсталяванне для запуску нацыянальных мабільных сетак 5G.

Рашэнне аб выкарыстанні абсталявання кітайскага тэхналагічнага гіганта павінны таксама прыняць і іншыя краіны Еўропы. Еўрапейскія лідары ўжо заяўлялі, што стварэнне сетак 5G без выкарыстання абсталявання Huawei можа апынуцца даражэй і будзе ісці больш павольна. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040