Еўрапарламент ухваліў пагадненне аб Brexit
  2020-01-30 15:40:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Еўрапейскі парламент на пленарнай сесіі пераважнай большасцю галасоў ухваліў пагадненне аб Brexit, наблізіўшы выхад Вялікабрытаніі з ЕС яшчэ на адзін крок.

У ходзе галасавання 621 парламентарый выступіў у падтрымку пагаднення, 49 выказаліся супраць, 13 -- устрымаліся. Галасаванню папярэднічалі ажыўленыя спрэчкі, падчас якіх большасць парламентарыяў выказалі шкадаванні з нагоды выхаду Злучанага каралеўства з ЕС.

"Вы пакідаеце Еўрапейскі саюз, але застаецеся часткай Еўропы", -- адзначыў старшыня Еўрапарламента Давід Сасолі.

У адпаведнасці з усталяванай працэдурай, пасля галасавання Еўрапарламента для завяршэння працэсу ратыфікацыі пагаднення з боку ЕС Савет Еўрасаюза павінен фармальна зацвердзіць яго. Паводле ўсталяваных пагадненнем тэрмінам, Вялікабрытанія афіцыйна пакіне ЕС 31 студзеня, пасля чаго бакі пачнуць перамовы аб будучых адносінах. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040