Знойдзеныя целы ўсіх дзевяці ахвяр крушэння верталёта Кобі Браянта
  2020-01-30 15:41:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Целы ўсіх дзевяці чалавек, якія загінулі ў выніку крушэння верталёта, у якім знаходзіліся баскетбаліст Кобі Браянт і яшчэ восем чалавек, дасталі з-пад абломкаў. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады ў аўторак.

У заяве дэпартамента судова-медыцынскай экспертызы акругі Лос-Анджэлес адзначаецца, што тры целы дасталі з-пад абломкаў верталёта ў нядзелю днём у аддаленым раёне Лас-Вірджынес ў Калабасасе, яшчэ шэсць целаў знойдзены на наступны дзень.

У дэпартаменце паведамілі, што следчыя ўжо вызначылі асобы трох мужчын і адной жанчыны, якія знаходзіліся ў верталёце. Астатніх пецярых загінуўшых яшчэ трэба апазнаць.

Верталёт пацярпеў крушэнне на стромкім схіле ў нядзелю раніцай. Усе дзевяць чалавек, якія знаходзіліся на борце, у тым ліку адзін пілот і восем пасажыраў, загінулі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040