МЗС КНР: Кітай мае поўную ўпэўненасць і здольнасць кантраляваць эпідэмію
  2020-01-31 16:40:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай валодае поўнай упэўненасцю ў сваіх сілах, і таксама здольны заваяваць перамогу ў барацьбе з эпідэміяй, выкліканай каранавірусам новага тыпу, заявіла ў пятніцу афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

Яна зрабіла такую заяву на ведамаснай прэс-канферэнцыі ў сувязі з тым, што Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя /СААЗ/ прызнала ўспышку новага каронавіруса надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне.

"Пасля таго, як здарылася ўспышка пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, кітайскі ўрад, валодаючы высокім пачуццём адказнасці за здароўе народа, прыняў разнастайныя і самыя строгія супрацьэпідэмічныя меры", - паведаміла Хуа Чуньін, адзначыўшы, што мноства з гэтых мер шмат у чым перавысілі патрабаванні, прадугледжаныя ў міжнародных правілах аховы здароўя.

"Мы валодаем поўнай упэўненасцю ў сваіх сілах, і валодаем здольнасцю для заваёвы перамогі ў барацьбе супраць гэтай эпідэміі", - сказала Хуа Чуньін.

Разам з гэтым, адзначыла яна, кітайскі бок, дэманструючы адкрытую, празрыстую і адказную пазіцыю, своечасова інфармуе зацікаўленыя бакі аб эпідэмічнай сітуацыі і дзеліцца з імі картай геному каронавіруса, што заслужыла прызнанне і высокую ацэнку ад СААЗ і многіх іншых краін.

Па словах Хуа Чуньін, Кітай падтрымлівае цесныя кантакты і супрацоўніцтва з СААЗ. "Эксперты СААЗ нядаўна здзейснілі азнаямленчую паездку ва Ухань, генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданам Гебрэісус таксама нанёс візіт у Кітай і абмеркаваў з кітайскім бокам пытанні прафілактыкі і кантролю за каронавірусам 2019-nCoV", - сказала яна.

Нагадаўшы, што Тэдрас станоўча ацаніў супрацьэпідэмічную працу Кітая і ўхваліў вялікі ўклад Кітая ў сусветную барацьбу супраць каронавіруса новага тыпу, Хуа Чуньін запэўніла, што Кітай гатовы працягла працаваць разам з СААЗ і іншымі краінамі для таго, каб сумесна абараняць глабальную і рэгіянальную бяспеку ў галіне грамадскай аховы здароўя.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040