Апошняя заява СААЗ не азначае недаверу да Кітая
  2020-01-31 20:11:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

31 студзеня ўвечары гендырэктар СААЗ Тэдрас Адханам Гебрэісус абвясціў аб рашэнні прызнання ўспышкі новага каронавіруса надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне. Ён падкрэсліў, што гэта рашэнне не азначае вотуму недаверу, а наадварот, СААЗ па-ранейшаму верыць у здольнасць Кітая кантраляваць эпідэмію і не рэкамендавала або нават выступала супраць забароны на паездкі або гандаль з КНР.

Гэта апошняе вызначэнне, зробленае СААЗ з улікам цяперашняй сітуацыі з эпідэміяй, з'яўляецца звычайнай практыкай. Згодна з Міжнароднымі медыка-санітарным правіламі, выдадзенымі ў 2005 годзе, калі эпідэмія інфекцыйных захворванняў адпавядае адпаведным умовам, генеральны дырэктар СААЗ мае права вызначыць, што эпідэмія ўяўляе сабой "надзвычайную сітуацыю ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне", каб мабілізаваць глабальныя сілы для стрымлівання распаўсюджвання інфекцыі. Раней СААЗ ужо аб'яўляла пра пяць надзвычайных сітуацый, уключаючы эпідэмію свінога грыпу H1N1 у 2009 годзе, эпідэмію поліяміеліту ў 2014 годзе, эпідэмію віруса Эбола ў Заходняй Афрыцы ў 2014 годзе, эпідэмію "Зіка" ў 2016 годзе і ўспышку Эболы ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга ў 2018 годзе.

На сёння ў 18 краінах свету, акрамя Кітая, выявілі 98 выпадкаў заражэння каронавірусам. Відавочна, што ў такой сітуацыі новае вызначэнне СААЗ спрыяе далейшай мабілізацыі міжнародных рэсурсаў для рэагавання на сітуацыю, прадастаўленню неабходнай міжнароднай дапамогі тым краінам, якія маюць слабыя сістэмы аховы здароўя і недастатковыя магчымасці аказання медыцынскіх паслуг, а таксама, каб пазбегнуць распаўсюджвання эпідэміі ў глабальным маштабе.

Варта адзначыць, што згодна з правіламі СААЗ, прызнаны тэрмін дзеяння надзвычайнай сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя, якая мае міжнароднае значэнне, складае 3 месяцы. Калі праца па прафілактыцы і прадухіленні інфекцыі дасягне прыкметнага выніку, то вызначэнне будзе знята ў любы час.

Пасля новага вызначэння СААЗ аб надзвычайнай сітуацыі са ўспышкай каронавіруса новага тыпу, міжнародны рынак капіталу істотна не змяніўся, і фондавыя рынкі ЗША, Японіі і іншых краін таксама значна выраслі. Гэта паказвае, што паніка ў міжнароднай супольнасці не такая вялікая, як чакалася, і свет поўны аптымізму ў перамозе Кітая над эпідэміяй.

І для гэтага ёсць цвёрдыя падставы. З часу ўспышкі эпідэміі кітайскі ўрад прыняў усебаковыя і самыя строгія меры прафілактыкі і кантролю, і многія з іх нават перавысілі патрабаванні міжнародных медыка-санітарных правілаў. У той жа час, дэманструючы адкрытую, празрыстую і адказную пазіцыю, Кітай своечасова праінфармаваў усе зацікаўленыя бакі аб эпідэмічнай сітуацыі і дзеліцца з імі картай геному каронавіруса, што заслужыла прызнанне і высокую ацэнку ўсёй міжнароднай супольнасці.

Сёння ва ўмовах глабалізацыі з'яўленне надзвычайных сітуацый у галіне аховы здароўя пагражае ўсім краінам свету. Каб пазбегнуць рызыкі распаўсюджвання новага каронавіруса, міжнародная супольнасць павінна ўмацоўваць супрацоўніцтва для сумеснага пераадолення цяжкасцяў. Кітай будзе і надалей пашыраць узаемадзеянне з СААЗ, у краіне поўныя ўпэўненасці ва ўласных сілах, а таксама ў здольнасцях атрымаць перамогу ў барацьбе з эпідэміяй, каб засцерагчы людзей у краіне і свеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040