Прадстаўнік МЗС КНР пракаментавала недружалюбныя выказванні ЗША ў адрас Кітая
  2020-02-01 19:01:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін пракаментавала падчас прэс-канферэнцыі недружалюбныя выказванні ЗША ва ўмовах барацьбы з эпідэміяй.

Хуа Чуньін адзначыла, што Кітай аддае ўсе сілы на барацьбу з эпідэміяй. Урад Кітая адкрыта, празрыста і адказна публікуе ўсе звесткі і дзеліцца ўсёй інфармацыяй з міжнароднай супольнасцю, уключаючы ЗША. "Сябар пазнаецца ў бядзе", -- адзначыла Хуа Чуньін, дадаўшы, што многія краіны дапамагаюць і падтрымліваюць Кітай у барацьбе з эпідэміяй. Выказванні і дзеянні ЗША, наадварот, не адпавядаюць рэчаіснасці і з'яўляюцца больш чым несвоечасовымі. Як толькі СААЗ заклікала ўсе краіны не ўводзіць абмежаванняў на паездкі ў Кітай, ЗША адразу ж праявілі сябе не з лепшага боку, што ўяўляецца вельмі непрыстойным учынкам.

"Мы перакананы, што пад кіраўніцтвам КПК дзякуючы перавагам сацыялістычнага ладу з кітайскай спецыфікай, пры падтрымцы сусветнай супольнасці вялікі кітайскі народ аб'яднае намаганні і атрымае перамогу над эпідэміяй, пераадолее ўсе перашкоды на шляху да перамогі, дасягне вялікага адраджэння кітайскай нацыі", -- падкрэсліла Хуа Чуньін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040