ААН вітае канструктыўны дыялог паміж АСЕАН і Кітаем - А. Гутэрыш
  2020-01-31 19:31:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ААН вітае канструктыўны дыялог паміж 10 членамі АСЕАН і Кітаем. Пра гэта заявіў у чацвер генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш, дадаўшы, што АСЕАН адыгрывае ключавую ролю ў рэгіянальнай архітэктуры міру і бяспекі.

"ААН таксама вітае канструктыўны дыялог паміж АСЕАН і Кітаем, накіраваны на падтрыманне рэгіянальнага міру і марской бяспекі", - сказаў ён на пасяджэнні СБ ААН па супрацоўніцтве паміж ААН і АСЕАН. "Мы з нецярпеннем чакаем прыняцця Кодэкса паводзінаў у Паўднёва-Кітайскім моры, закліканага дапамагчы ў прадухіленні марскіх спрэчак", - адзначыў генеральны сакратар.

А. Гутэрыш падкрэсліў, што АСЕАН адыгрывае ключавую ролю ў рэгіянальнай архітэктуры міру і бяспекі, у тым ліку збіраючы на форумах, якія праводзяцца арганізацыяй, асноўныя рэгіянальныя сілы. Ён заклікаў АСЕАН выкарыстоўваць гэтыя магутныя магчымасці па скліканні канферэнцый, каб эфектыўна і крэатыўна адказваць на пагрозы міру і бяспецы ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне.

Генеральны сакратар ААН таксама высока ацаніў уклад АСЕАН у зніжэнне напружанасці на Карэйскім паўвостраве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040