Лі Кэцян правёў пасяджэнне кіруючай групы па прафілактыцы і барацьбе з эпідэміяй
  2020-02-01 15:05:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета і кіраўнік кіруючай групы па прафілактыцы і барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі Лі Кэцян 31 студзеня ў Пекіне правёў пасяджэнне кіруючай групы.

На пасяджэнні адзначана, што святочныя канікулы завяршаюцца, у сувязі з чым вельмі важна належным чынам правесці прафілактычную работу ў перыяд зваротнага пасажырапатоку. Дзяржаўныя ўстановы на ўсіх тэрыторыях павінны добрасумленна выконваць шэраг важных указанняў генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна аб рашучай перамозе ў барацьбе з эпідэміяй, а таксама ў адпаведнасці з распараджэннямі кіруючай групы ЦК КПК па прафілактыцы і барацьбе з эпідэміяй старанна спланаваць графік зваротных пасажырапатокаў і прыняць прафілактычныя меры.

На пасяджэнні падкрэслена, што забеспячэнне паставак з'яўляецца абавязковай умовай для прафілактыкі і барацьбы з эпідэміяй. Варта ўзмацніць цэнтралізаваную вытворчасць і пераразмеркаванне вытворчасці ахоўнага адзення і іншых медыцынскіх тавараў, іх размеркаванне, у прыярытэтным парадку забяспечваць патрэбы Уханя і іншых ключавых рэгіёнаў. Неабходна адкрыта, празрыста, своечасова і дакладна асвятляць эпідэміялагічную сітуацыю і прафілактычную работу, недапушчальна скажаць і прыхоўваць звесткі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040