Генсакратар ШАС высока ацаніў намаганні Кітая па барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі
  2020-02-01 17:41:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ШАС Уладзімір Нораў падчас інтэрв'ю 30 студзеня высока ацаніў рашучыя меры, прынятыя ўрадам Кітая ў рамках барацьбы з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай новым каранавірусам, а таксама адкрытасць і празрыстасць, якую дэманструюць кітайскія ўлады. Паводле яго слоў, гэтыя меры не толькі адлюстроўваюць высокую адказнасць і вялікую ўвагу да здароўя кітайскіх грамадзян, але і з'яўляюцца важным укладам Кітая ў развіццё грамадскай аховы здароўя як у рэгіёне, так і ва ўсім свеце .

"Кітай у беспрэцэдэнтна кароткі тэрмін пабудаваў ва Ухане дзве бальніцы, прызначаныя для лячэння тых, хто захварэў на пнеўманію", -- адзначыў Нораў. Паводле яго слоў, ведамствы Кітая, краін-членаў ШАС і іншых дзяржаў падтрымліваюць цеснае супрацоўніцтва ў пытаннях распрацоўкі вакцыны і лекаў, здольных дапамагчы. "Жыхары Кітая ў самых розных рэгіёнах краіны жыва адгукнуліся на заклік уладаў і свядома прынялі меры абароны. Рынкавыя пастаўкі захоўваюць стабільны характар, паўсядзённае жыццё працягваецца, масавай панікі не назіраецца. Апроч таго, улады Кітая прыклалі таксама намаганні, каб кожны чалавек мог атрымліваць дакладную інфармацыю", -- сказаў генсакратар ШАС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040