Сі Цзіньпін правёў нараду ПК Палітбюро ЦК КПК па пытаннях барацьбы з эпідэміяй
  2020-02-04 15:35:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адбылася нарада Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, прысвечаная пытанням прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу.

Нарада прайшла пад старшынствам Генеральнага сакратара ЦК КПК Сі Цзіньпіна.

Сі Цзіньпін ад імя ЦК КПК выказаў словы павагі ў адрас тых, хто змагаецца на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй, а таксама перадаў найлепшыя пажаданні пацыентам і іх сем'ям.

Сі Цзіньпін сказаў, што ЦК КПК з пачатку ўспышкі эпідэміі надае вялікую ўвагу гэтай праблеме і кіруе намаганнямі ўсіх сектараў для таго, каб работы па прафілактыцы і барацьбе з захворваннем вяліся поўным ходам.

Сі Цзіньпін падкрэсліў важнасць забеспячэння поспеху ў гэтай справе. Вынікі прафілактыкі і барацьбы з эпідэміяй напрамую ўплываюць на жыцці і здароўе людзей, агульную сацыяльна-эканамічную стабільнасць і адкрытасць краіны, указаў ён.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што самай важнай задачай на дадзены момант з'яўляецца дбайнае выкананне распараджэнняў, прадпрымаючы аператыўныя і рашучыя дзеянні па стрымліванні распаўсюджвання эпідэміі.

Камітэты КПК і ўрады на ўсіх узроўнях павінны цвёрда прытрымлівацца адзінага камандавання, каардынацыі і распараджэнняў ЦК КПК, адзначыў Сі Цзіньпін, заклікаўшы да строгага выканання загадаў і забаронаў.

Па словах Сі Цзіньпіна, прафілактыка і барацьба з эпідэміяй з'яўляюцца не толькі праблемай аховы здароўя, але і комплекснай працай, якая патрабуе ўсебаковай падтрымкі.

Сі Цзіньпін таксама запатрабаваў рашуча выступаць супраць бюракратызму і практыкі "фармальнасцей дзеля фармальнасцей" у рамках прафілактычнай працы.

Тыя, хто не падпарадкоўваецца адзінаму камандаванню або ўхіляюцца ад адказнасці, павінны быць пакараныя, сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што партыйныя і ўрадавыя кіраўнікі таксама будуць прыцягвацца да адказнасці ў сур'ёзных выпадках. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040