Генеральны сакратар ААН высока ацаніў намаганні Кітая па барацьбе з эпідэміяй і заклікаў пазбегнуць дыскрымінацыі
  2020-02-06 13:17:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у аўторак высока ацаніў намаганні Кітая, прыкладзеныя ў барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, і заклікаў міжнародную супольнасць аб'яднацца і пазбегнуць дыскрымінацыі.

На прэс-канферэнцыі А. Гутэрыш адзначыў, што перад абліччам эпідэміі Кітай мабілізаваў велізарныя рэсурсы для барацьбы з вірусам, і ААН у поўным аб'ёме ўхваляе прыкладзеныя краінай намаганні.

Паводле яго слоў, ва ўмовах эпідэміі людзі схільныя тэндэнцыйна глядзець на праблему, ставіцца да іншых дыскрымінацыйна і парушаць правы іншых людзей, наважваючы цэтлікі на невінаватых на этнічнай глебе. Надзвычай важным з'яўляецца пазбегнуць падобных дыскрымінацыйных дзеянняў, падкрэсліў ён.

Кіраўнік сусветнай арганізацыі заклікаў міжнародную супольнасць аб'яднацца і аказаць рашучую падтрымку Кітаю і іншым краінам, якія могуць пацярпець ад эпідэміі, а таксама не дапусціць апаганення ні ў чым не вінаватых людзей і ахвяр эпідэміі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040