Сі Цзіньпін абмеркаваў з Д.Трампам па тэлефоне выбух пнеўманіі, выкліканай каранаірусам новага тыпу
  2020-02-07 17:31:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у пятніцу раніцай правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паклікаўшы Вашынгтон цвяроза рэагаваць на выбух пнеўманіі, выкліканай каранавірусам новага тыпу.

Д.Трамп паведаміў, што ЗША ўсяляк падтрымліваюць барацьбу Кітая з распаўсюджваннем захворвання, гатовы накіраваць у Кітай спецыялістаў і іншымі спосабамі аказаць дапамогу. Ён прызнаўся, быў моцна ўражаны будаўніцтвам новых бальніц для пацыентаў, якое Кітай здолеў завяршыць у самыя кароткія тэрміны. «Гэта ў поўнай меры дэманструе адметныя здольнасці кітайскага боку да арганізацыі і рэагавання», -- сказаў прэзідэнт ЗША, выказаўшы пры гэтым упэўненасць, што пад кіраўніцтвам старшыні КНР Сі Цзіньпіна кітайскі народ атрымае перамогу над гэтай эпідэміяй. Амерыканскі бок поўны ўпэўненасці ў развіцці кітайскай эканомікі, будзе цвяроза рэагаваць на эпідэмію, мае намер падтрымліваць узаемадзеянне з Кітаем праз двухбаковыя каналы і на пляцоўцы СААЗ.

Гаворачы аб нядаўнім падпісанні дакумента па першай фазе гандлёва-эканамічнага пагаднення паміж КНР і ЗША, Сі Цзіньпін адзначыў, што дасягненне такога пагаднення выгаднае Кітаю і ЗША, яно будзе садзейнічаць умацаванню міру і росквіту на планеце. Ён выказаў спадзяванне, што ЗША пойдуць насустрач Кітаю і будуць добрасумленна рэалізоўваць дамоўленасці, якія былі дасягнуты кіраўнікамі дзяржаў, каб у бягучым годзе прасоўваць далейшае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040