Структуры ААН прапанавалі дапамогу Кітаю ў барацьбе з эпідэміяй
  2020-02-07 15:52:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падтрымку і дапамогу Кітаю ў ліквідацыі каронавіруснай эпідэміі прапанавалі ў ААН. Генеральны дырэктар харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Цюй Дун'юй, прэзідэнт Міжнароднага фонду сельскагаспадарчага развіцця Жыльбэр Унгбо і выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы Дэвід Біслі ў калектыўным пасланні паабяцалі, што ў любы час гатовыя аказаць кітайскаму боку падтрымку для зніжэння ўплыву інфекцыі на жыццё кітайскіх грамадзян, асабліва на занятае ў сельскай гаспадарцы насельніцтва.

ФАТ у цяперашні час праводзіць цеснае супрацоўніцтва з Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя / СААЗ / і Сусветнай арганізацыяй па ахове здароўя жывёл / СААЗЖ / для выяўлення патэнцыйных носьбітаў каронавіруса новага тыпу сярод жывёл.

«У такой надзвычайнай сітуацыі, як бягучая ўспышка новага каронавіруса, найбольш уразлівыя краіны пакутуюць больш за ўсіх », - адзначыў Цюй Дун'юй, дадаўшы, што ініцыятыва ФАТ «Рука аб руку» накіравана на ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж донарамі і атрымальнікамі дапамогі. «Гэты праект мае сваёй галоўнай мэтай супрацьстаяць наступствам надзвычайных сітуацый накшталт цяперашняй », - растлумачыў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040