Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з каралём Саудаўскай Аравіі
  2020-02-07 10:21:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 6 лютага ўвечары па пекінскім часе правёў тэлефонную размову з каралём Саудаўскай Аравіі Сальманам бен Абдэль Азізам Аль Саудам па ініцыятыве саудаўскага боку.

Сі Цзіньпін адзначыў, што ў пераломны момант барацьбы Кітая з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, яго Высокасць кароль Саудаўскай Аравіі і саудаўскі бок неаднаразова агучвалі сваю рашучую падтрымку ў дачыненні да кітайскага боку, цалкам адлюстраваўшы шчырую дружбу паміж дзвюма краінамі, а таксама высокі ўзровень двухбаковых адносін усёабдымнага стратэгічнага партнёрства, што выклікае глыбокае захапленне з боку Кітая. Кітайскі бок гатовы разам з Саудаўскай Аравіяй падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў і найважнейшых заклапочанасцяў іншага боку, а таксама спрыяць большаму развіццю міждзяржаўных адносін.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, з пачатку ўспышкі эпідэміі кітайскі бок дзейнічае ў агульнадзяржаўным маштабе, аб'ядноўваецца, усімі сіламі рэагуе на сітуацыю, і ўжо прыняў самыя дбайныя і строгія меры па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй, абвясціўшы народную вайну па барацьбе з эпідэміяй. У цяперашні час праца кітайскага боку па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй дамагаецца станоўчых вынікаў. Кітай валодае магутнымі мабілізацыйнымі здольнасцямі, мае багаты вопыт у рэагаванні на здарэнні ў галіне грамадскай аховы здароўя, а таксама ўпэўнены і здольны атрымаць перамогу над эпідэміяй. Кітайскі бок сваімі энергічнымі мерамі не толькі нясе адказнасць за здароўе кітайскага народа, але таксама ўносіць вялікі ўклад у грамадскую бяспеку на планеце. Кітай спадзяецца, што ўсе краіны своечасова зразумеюць і будуць выконваць кіруючыя рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / у дачыненні да перасоўванняў і аховы здароўя. Кітай надае асаблівае значэнне здароўю і бяспецы замежных грамадзян, што знаходзяцца на тэрыторыі КНР, уключаючы падданых Саудаўскай Аравіі, а таксама працягне прымаць эфектыўныя меры і гарантаваць належныя ўмовы для іх жыцця і працы. Кітай працягне прытрымлівацца адкрытага і празрыстага падыходу, працаваць разам з усімі зацікаўленымі краінамі, уключаючы Саудаўскую Аравію, каб агульнымі намаганнямі эфектыўна рэагаваць на эпідэмію, абараняць сусветную і рэгіянальную бяспеку ў галіне грамадскай аховы здароўя.

Сальман бен Абдэль Азіз Аль Сауд ад імя ўрада і народа Саудаўскай Аравіі заявіў аб рашучай падтрымцы цяперашняй барацьбы Кітая з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, а таксама выказаў спачуванне з нагоды шкоды, панесенай дружалюбным кітайскім народам. Ён заявіў, што Саудаўская Аравія высока ацэньвае прынятыя ўрадам КНР энергічныя меры па рэагаванні на эпідэмічную сітуацыю, а таксама выказаў упэўненасць, што Кітай абавязкова зможа атрымаць перамогу ў барацьбе з эпідэміяй. Паводле яго слоў, Саудаўская Аравія надае вялікае значэнне двухбаковым адносінам усёабдымнага стратэгічнага партнёрства і будзе рашуча падтрымліваць Кітай у любой сітуацыі. Кароль Саудаўскай Аравіі дадаў, што ў цяперашні цяжкі момант, які перажывае кітайскі бок, яго краіна гатовая прыкладаць усе сілы, каб аказаць падтрымку і дапамогу Кітаю ў барацьбе з эпідэміяй. Саудаўская Аравія спадзяецца на ўмацаванне сяброўскага супрацоўніцтва з кітайскім бокам,палкрэсліў ен.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040