Лі Кэцян правёў пасяджэнне рабочай групы ЦК КПК па барацьбе з эпідэміяй
  2020-02-07 15:34:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ррэм'ер Дзяржсавета КНР, кіраўнік кіруючай рабочай групы ЦК КПК па барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каранаірусам новага тыпу, Лі Кэцян правёў 6 лютага пасяджэнне гэтай групы.

На пасяджэнні было падкрэслена, што ў адпаведнасці з указаннямі кіруючай рабочай групы варта цвёрда, кіруючыся законам і ўжываючы навукова абгрунтаваны падыход, энергічна, арганізавана і кропкава пашыраць агульнанацыянальную працу па папярэджанні і кантролі эпідэміі.

На гэтым этапе трэба працягваць засяроджваць усе сілы для прадухілення і кантролю віруса ў правінцыі Хубэй. "У наступныя некалькі дзён асноўныя намаганні будуць накіраваны на тое, каб павысіць здольнасць бальніц прымаць на лячэнне новых пацыентаў, працягваць рознымі спосабамі павялічваць колькасць бальнічных ложкаў ва Ухане і шляхам адпраўкі дадатковых сіл падтрымкі і раскрыцця мясцовага патэнцыялу нарошчваць колькасць медыцынскiх работнiкаў у гэтым горадзе. Што тычыцца правінцыі Хубэй і іншых рэгіёнаў, то там неабходна шляхам раскрыцця патэнцыялу існуючых адрасных бальніц, будаўніцтва спецыялізаваных бальніц і стварэння цэнтралізаваных пунктаў ізаляцыі павялічыць колькасць бальнічных ложкаў і медперсаналу ў адпаведных гарадах і паветах. У той жа час неабходна, прытрымліваючыся ўжо аддадзеных распараджэнняў, працягваць наладжваць забеспячэнне асноўнымі медыцынскімі матэрыяламі і сродкамі прадухілення і кантролю ", -- падкрэслілі на пасяджэнні.

На пасяджэнні было адзначана, што ў сапраўдны момант ва ўсіх рэгіёнах краіны, за выключэннем правінцыі Хубэй, колькасць новых пацверджаных выпадкаў захворвання ў цэлым стабілізавалася, а смяротнасць з'яўляецца нізкай. У гэтай сувязі трэба разумна размеркаваць рэсурсы, пазбегнуць непатрэбнай панікі і, працягваючы ажыццяўляць навукова абгрунтаваныя меры па папярэджанні і кантролі, арганізавана спрыяць вяртанню да звычайнага рэжыму вытворчасці, больш эфектыўна забяспечыць работу па папярэджанні эпідэміі і належным чынам абараніць звычайны сацыяльна-эканамічны парадак .

Апроч таго, на пасяджэнні было падкрэслена, што варта ўзмацніць адказнасць рэгіянальных улад і кампаній і належным чынам забяспечыць меры па папярэджанні эпідэміі пасля вяртання вытворчасці да нармальнай працы. "Кіруючыся прынцыпамі разумнасці, суразмернасці і эфектыўнасці, неабходна выпрацаваць адрасныя меры прадухілення і кантролю, а таксама сфарміраваць і ўвасобіць у жыццё рэжым абароны месцаў працы і персаналу", -- адзначылі на пасяджэнні.

Узельнікі пасяджэння запатрабавалі, каб механізм сумеснага прадухілення і сумеснага кантролю Дзяржсавета своечасова і арганізавана вырашаў найбольш важныя пытанні ў галіне працы па папярэджанні і кантролю за эпідэміяй, мабілізаваў сілы для ўзмацнення працы па вывучэнні эвалюцыі хваробы і адрасна праводзіў даследаванні ў дачыненні да таго, якой павінна быць наступная праца. Неабходна захоўваць цвёрдую веру, аб'ядноўваць намаганні і рашуча імкнуцца атрымаць перамогу ў бітве з эпідэміяй, адзначылі на пасяджэнні. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040