СААЗ збярэ кансіліум па каранавірусе
  2020-02-07 15:46:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 і 12 лютага ў Жэневе пройдзе глабальны форум Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) па вывучэнні каранавіруса новага тыпу. Пра гэта паведаміў яе гендырэктар Тэдрас Аданом Гебрэйсус. Паводле яго слоў, гэта будзе сустрэча навукоўцаў з усяго свету як у рэальным, так і віртуальным фарматах.

Задачы -- у паскарэнні распрацоўкі тэстаў для дыягностыкі, вакцын і лекаў, а таксама ў вызначэнні прыярытэтаў у даследаванні віруса і каардынацыі намаганняў краін у сферы распрацоўкі метадаў лячэння. Т.Гебрэйсус падкрэсліў, што многае яшчэ не вядома пра новы вірус, у прыватнасці, аб яго крыніцы і прыродным рэзервуары, і пакуль не існуе лекаў, здольных эфектыўна змагацца з каранавірусам новага тыпу.

Раней СААЗ звярнулася да грамадскасці з просьбай ахвяраваць 675 млн долараў на супрацьдзеянне эпідэміі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040