Тры адказы Сі Цзіньпіна аб дзяржкіраванні на прававой аснове
  2020-02-11 16:35:49  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

24 жніўня 2018 года на першым пасяджэнні Камісіі ЦККПК па ўсебаковым забеспячэнні законнасці ў дзяржаўным кіраванні генеральны сакратар ЦК КПК Сі Цзіньпін выклаў значнасць гэтага органа, патлумачыўшы тры пытанні, якія дазволяць раскрыць значэнне і змест дзяржкіравання ў адпаведнасці з законам.

Для ўсебаковага ажыццяўлення дзяржаўнага кіравання ў адпаведнасці з законам неабходна цвёрда стаяць на пазіцыі партыйнага кіраўніцтва ва ўсёй рабоце. Менавіта гэта з'яўляецца галоўнай палітычнай гарантыяй. Лідарства КПК з'яўляецца «самай фундаментальнай гарантыяй» для ўсёабдымнага прасоўвання вяршэнства закона і дзяржаўнага будаўніцтва ва ўмовах сацыялістычнага вяршэнства закона.

Камуністычная партыя Кітая, якая складаецца з 89 мільёнаў сябраў, уяўляе сабой кіруючую партыю самай населенай краіны ў свеце, у якой пражывае каля 1,4 млрд чалавек. Умацаванне ўнутрыпартыйнага кіравання павінна ажыццяўляцца бесперапынна. Кіруючыя кадры КПК павінны не толькі паважаць законы, захоўваць і выкарыстоўваць іх, але і засяродзіць увагу на павышэнні сваіх магчымасцяў і ўзроўню кіравання ў адпаведнасці з законам, гуляць ролю «ключавых меншасцяў» па забеспячэнні ўзаемнага прасоўвання і сумеснага развіцця дзяржаўнага і партыйнага кіравання на аснове закона.

КПК складаецца з народу, абапіраецца на народ. Злачынныя супольнасці парушалі інтарэсы народных мас, сфабрыкаваныя крымінальныя справы знясілілі цярпенне народа. Урокі мінулага неабходна атрымаць ўсім. Праваахоўныя органы прадстаўляюць інтарэсы народа, ні ў якім разе не могуць станавіцца «ахоўным парасонам» кланавых і цёмных сіл.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040