Банк сельскагаспадарчага развіцця Кітая выпусціў аблігацыі ў мэтах барацьбы з эпідэміяй
  2020-02-12 10:43:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Банк сельскагаспадарчага развіцця Кітая, адзіны кітайскі банк стратэгічнага прызначэння ў галіне сельскай гаспадаркі, выпусціў аблігацыі коштам 5 мільярдаў юаняў для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса новага тыпу і скарачэння маштабаў беднасці .

Аблігацыі з тэрмінам пагашэння ў два гады і фіксіраванай працэнтнай стаўкай на ўзроўні 2,2951% выпушчаныя з дапамогай публічных таргоў у Шанхайскай клірынгавай палаце. Такі крок накіраваны на падтрымку вытворчасці прадметаў медыцынскага прызначэння і тавараў паўсядзённага попыту на фоне намаганняў краіны па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй.

Сродкі таксама пойдуць на развіццё індустрый, звязаных з кампаніяй па барацьбе з беднасцю, уключаючы вытворчасць збожжа, перапрацоўку нафты і сельскагаспадарчай прадукцыі, турызм, энергазберажэнне і абарону навакольнага асяроддзя.

Эпідэмічны кантроль і барацьба з беднасцю цесна звязаны з матэрыяльнымі ўмовамі жыцця людзей і эканамічнай стабільнасцю, заявілі ў банку.

Банк зацвердзіў надзвычайныя пазыкі на суму 10,07 млрд юаняў для барацьбы з каранавірусам, а таксама даў крэдыты на суму звыш 40 млрд юаняў на працу па скарачэнні маштабаў беднасці ў бягучым годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040