Сі Цзіньпін правёў тэлефонную размову з эмірам Катара
  2020-02-12 10:46:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін 11 лютага ўвечары правёў тэлефонную размову з эмірам Катара шэйхам Тамімам бен Хамадам аль Тані, падчас якой выказаў упэўненасць, што Кітай здолее атрымаць поўную перамогу ў барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі.

Сі Цзіньпін сказаў, што ў гэты крытычны момант, калі Кітай вядзе барацьбу з эпідэміяй, Катар неаднаразова выказваў сваю падтрымку кітайскаму боку, а таксама пры дапамозе катарскай сеткі авіяперавозак садзейнічае перавозцы ў Кітай сродкаў барацьбы з эпідэміяй, за што Кітай выказвае падзяку і ўдзячнасць.

Кітай надае вялікае значэнне развіццю кітайска-катарскіх адносін і гатовы прыкладаць сумесныя намаганні, каб і далей падтрымліваць адзін аднаго ў пытаннях, якія тычацца карэнных інтарэсаў і найважнейшых заклапочанасцей іншага боку, а таксама ўздымаць двухбаковыя адносіны на новы ўзровень, адзначыў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040