Новы банк развіцця БРІКС акажа фінансавую падтрымку Кітаю
  2020-02-12 11:19:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы Банк Развіцця БРІКС / НБР / плануе аказаць фінансавую падтрымку, у тым ліку экстраннае фінансаванне проціэпідэмічнай працы Кітая, - гаворыцца ў заяве Банка ў аўторак.

У НБР заявілі, што робяць усе намаганні, каб падтрымаць Кітай у цяжкі час, зараз Банк вядзе кансультацыі з кітайскім урадам адносна канкрэтных мер. 

Банк, які базуецца ў Шанхаі, таксама спадзяецца на супрацоўніцтва з партнёрамі, у тым ліку з фінансавымі структурамі іншых шматбаковых механізмаў у мэтах павелічэння патэнцыялу для пераадолення надзвычайных сітуацый у галіне глабальнай аховы здароўя.

У Новым банку развіцця БРІКС заявілі, што высока цэняць велізарныя намаганні і эфектыўныя меры Кітая, накіраваныя на стрымліванне распаўсюджвання новага каронавіруса.

"Мы ўпэўненыя ў здольнасці Кітая прадухіліць эпідэмію, а таксама ў мерах кітайскага ўрада па прадухіленні распаўсюджвання эпідэміі", - гаворыцца ў заяве Банка.

Нагадаем, што НБР быў створаны 21 ліпеня 2015 года ў Шанхаі па ініцыятыве краін-удзельніц БРІКС - Бразіліі, Расіі, Індыі, Кітая і ПАР. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040