Першыя ўзоры вакцыны ад каронавіруса новага тыпу могуць быць гатовыя праз 18 месяцаў. Пра гэта заявіў у аўторак на брыфінгу ў Жэневе генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Тэдрас Аданам Гебрэісус.
Паводле яго слоў, больш за 400 экспертаў з розных краін свету абмяркоўваюць меры па барацьбе з новым каронавірусам. Першая вакцына можа быць гатовая праз 18 месяцаў. Хоць на распрацоўку вакцыны спатрэбіцца час, але ёсць шмат мер у сферы грамадскай аховы здароўя, якія ўжо даступныя і могуць прадухіліць распаўсюджванне хваробы, дадаў Т. А. Гебрэісус.
Гендырэктар СААЗ адзначыў, што неабходна прыкласці ўсе магчымыя намаганні і выкарыстоўваць наяўную "зброю" для барацьбы з каронавірусам, а таксама быць гатовымі да "працяглай вайны".
У аўторак у Жэневе адкрыўся двухдзённы глабальны форум для выпрацоўкі мер па барацьбе з новым каронавірусам.