Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР Сі Цзіньпін у панядзелак у Пекіне падчас інспекцыйнай работы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу, падкрэсліў, што неабходна праявіць вялікую ўпэўненасць, цвёрдую волю і распачаць больш рашучыя меры, каб атрымаць перамогу ў агульнанароднай барацьбе з эпідэміяй.
Сі Цзіньпін прызнаў, што ў цяперашні час сітуацыя па-ранейшаму застаецца вельмі сур'ёзнай, але пры гэтым выказаў упэўненасць у тым, што Кітай абавязкова атрымае рашучую перамогу ў барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу.
За апошнія некалькі тыдняў Сі Цзіньпін тройчы выступаў з важнымі зваротамі аб працы па прафілактыцы і кантролі эпідэміі, што дэманструе яго глыбокую заклапочанасць жыццём і здароўем народа і яго асабісты адказны падыход да гэтага пытання. Менавіта ён вызначыў асноўныя напрамкі работы ў гэтай галіне.
Паводле даных Дзяржаўнага камітэта па справах аховы здароўя КНР, колькасць новых пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу за межамі правінцыі Хубэй зніжаецца ўжо 7 дзён запар. У панядзелак за межамі правінцыі быў зарэгістраваны ў агульнай колькасці 381 новы пацверджаны выпадак каронавіруснай пнеўманіі. Адначасова з гэтым значна вырасла вылечнасць: з 1,3% на 27 студзеня да 8,2% на 9 лютага. Гэта паказвае на тое, што прынятыя Кітаем дзеянні па прафілактыцы і кантролі эпідэміі з'яўляюцца навукова абгрунтаванымі і эфектыўнымі. Медыцынскія спецыялісты і шырокія народныя масы знаходзяць усё большую ўпэўненасць у атрыманні рашучай перамогі над эпідэміяй.
Неабходна падкрэсліць, што правінцыя Хубэй і горад Ухань, якія сталі эпіцэнтрам эпідэміі, з'яўляюцца галоўным прыярытэтам у ходзе прадухілення і барацьбы з ёй. Як адзначыў Старшыня КНР Сі Цзіньпін, перамога ва Ухане будзе спрыяць атрыманню перамогі ў Хубэі, а перамога ў Хубэі будзе сімвалізаваць перамогу ўсёй краіны ў агульнанароднай барацьбе з вірусам. Указанні кітайскага лідара тлумачаць сутнасць і лагічную сувязь паміж "загараджальным боем" і "маштабнай вайной" з эпідэміяй, а таксама паміж учыненнем прарыву ў вырашальных галінах і ўсебаковым забеспячэннем эфектыўнасці гэтых "баявых дзеянняў".
Каб атрымаць рашучую перамогу ў барацьбе з эпідэміяй каронавіруса новага тыпу, Сі Цзіньпін высунуў канкрэтныя патрабаванні, заклікаўшы праводзіць комплексныя выратавальныя працы, умацаваць сацыяльнае кіраванне, своечасова публікаваць дакладную інфармацыю і ўмацаваць адзінае кіраўніцтва па прадухіленні эпідэміі.
Дадзеныя меры носяць кіруючы характар ў дачыненні да барацьбы з эпідэміяй ва Ухане і Хубэе. Кантроль крыніцы віруса і абмежаванне шляхоў яго распаўсюджвання з'яўляецца фундаментальнай стратэгічнай задачай для прафілактыкі і лячэння інфекцыйных захворванняў. Гэта аснова павышэння эфектыўнасці барацьбы з эпідэміяй, барацьбы за абарону жыцця і здароўя людзей - як у Кітаі, так і ва ўсім свеце.
Вялізныя намаганні, прыкладзеныя КНР для барацьбы з эпідэміяй і прадухілення яе распаўсюджвання высока ацаніў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Па яго словах, перад тварам эпідэміі Кітай у сціслыя тэрміны змог мабілізаваць велізарныя рэсурсы для барацьбы з вірусам. ААН цалкам ухваляе прыкладзеныя краінай намаганні.
У цяперашні крытычны момант старшыня КНР Сі Цзіньпін здзейсніў інспекцыйную паездку ў жылы мікрараён, бальніцу і раённы цэнтр Пекіна па прафілактыцы і кантролі захворванняў, каб азнаёміцца з мерамі прафілактыкі і кантролю над эпідэміяй на месцах. Яго ўказанні па эфектыўным стрымліванні распаўсюджвання эпідэміі вызначылі новыя намаганні і меры, прынятыя Кітаем для абароны здароўя і бяспекі свайго народа і народаў усяго свету.
"Эпідэмія-гэта д'ябал. Яго нельга выпускаць з-пад увагі і нельга хаваць яго", - заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін. Праца па прадухіленні і кантролі над распаўсюджваннем эпідэміі вядзецца ведамствамі ўсіх узроўняў краіны пад адзіным камандаваннем цэнтральнага ўрада і пад асабістым кантролем кіраўніка КНР. Робячы навукова абгрунтаваныя крокі і праводзячы дакладную палітыку, а таксама абапіраючыся на моц народных мас, умацоўваючы супрацоўніцтва з міжнароднай супольнасцю, Кітай абавязкова атрымае вялікую перамогу ў агульнанароднай барацьбе з эпідэміяй пнеўманіі.