Улады Пекіна заклікалі рэгістраваць сапраўдныя імёны пакупнікоў медыкаментаў ад ліхаманкі і кашлю
  2020-02-13 10:58:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пекінскае ўпраўленне па кантролі над медыкаментамі заклікала аптэкі рэгістраваць сапраўдныя імёны пакупнікоў, якія набываюць гарачкапаніжальныя прэпараты і лекі для лячэння захворванняў органаў грудной клеткі.

Тыя, хто купляюць медыкаменты ад ліхаманкі і кашлю, зараз павінны ўказваць свае імёны, адрас пражывання і даныя ідэнтыфікацыйнай карты, кантактную інфармацыю, а таксама сімптомы людзей, для якіх прызначаны лекі.

Апроч таго, аптэкам настойліва рэкамендавана ўзмацніць дэзінфекцыю, адпраўляць штодзённыя справаздачы ва ўпраўленне і накіроўваць у бальніцу пакупнікоў з павышанай тэмпературай і кашлем. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040