Прэм'ер Дзяржсавета КНР падкрэсліў неабходнасць аднаўлення работы прадпрыемстваў і забеспячэння паставак тавараў ва ўмовах эпідэміі
  2020-02-13 15:37:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць далейшых намаганняў па аднаўленні работы прадпрыемстваў і забеспячэнні паставак медыцынскіх вырабаў і тавараў паўсядзённага спажывання ва ўмовах усёабдымнай барацьбы, якую вядзе краіна супраць эпідэміі каронавіруснай інфекцыі.

Ён заявіў пра гэта на праведзеным выканаўчым пасяджэнні Дзяржсавета КНР.

Згодна з заявай, апублікаванай пасля пасяджэння, уладам і ведамствам на ўсіх узроўнях атрымалася зрабіць салідную працу па папярэджанні і кантролі над эпідэміяй і адначасова з гэтым – забяспечыць спарадкаванае аднаўленне працы і вытворчасці на прадпрыемствах, паскоранымі тэмпамі нарасціць пастаўкі ключавых медыцынскіх вырабаў і забяспечыць у цэлым дастатковыя пастаўкі тавараў паўсядзённага спажывання.

Рашэнні, прынятыя на пасяджэнні, падкрэслілі неабходнасць спарадкаванага аднаўлення працы і вытворчасці ў кампаніях з улікам мясцовых умоў. Было таксама адзначана, што трэба прыкласці намаганні для аказання дапамогі вытворцам ключавых прадметаў медыцынскага прызначэння з тым, каб яны як мага хутчэй змаглі працаваць у поўную сілу. Гаворка ідзе пра вырашэнне праблем, якія тычацца абсталявання, чалавечых рэсурсаў, фінансавання і вытворчай сыравіны.

Удзельнікі пасяджэння таксама заклікалі забяспечыць спарадкаванае вяртанне на свае працоўныя месцы работнікаў-мігрантаў.

Для таго, каб палегчыць цяжкасці прадпрыемстваў, асабліва прыватнага і малога бізнесу, якія ўзніклі палчас эпідэміі, Кітай створыць механізмы падтрымкі і будзе ажыццяўляць розныя меры, спрыяльныя для бізнесу, уключаючы скарачэнне працэнтных ставак па крэдытах і ўдасканаленне мер па скарачэнні падаткаў, адзначаецца ў заяве.

Акрамя таго, паводле заявы, неабходна распачаць больш актыўныя намаганні па забеспячэнні паставак тавараў паўсядзённага спажывання і электраэнергіі, а таксама для таго, каб ключавыя будаўнічыя праекты пачалі рэалізоўвацца як мага хутчэй.

На пасяджэнні таксама была падкрэслена неабходнасць намаганняў па прадухіленні маштабных звальненняў. Удзельнікі пасяджэння звярнуліся да рэгіянальных уладаў з заклікам прыняць комплексныя крокі па падтрымцы працадаўцаў і забеспячэнні стабільнага рынку працы.

У заяве таксама адзначаецца, што неабходна своечасова выпрацаваць і ажыццявіць меры, якія дазволяць забяспечыць нармальнае функцыянаванне эканомікі і грамадства ў цэлым.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040