Барацьба з эпідэміяй COVID-19 дае станоўчыя вынікі
  2020-02-13 15:56:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаянны прадстаўнік КНР у ААН Чжан Цзюнь у сераду на пасяджэнні Камісіі сацыяльнага развіцця ААН азнаёміў прысутных з мерамі, прынятымі кітайскім бокам для ўтаймавання эпідэміі пнеўманіі, выкліканай COVID-19. Ён заявіў, што намаганні па барацьбе з хваробай даюць станоўчыя вынікі, і Кітай мае неабходныя здольнасці і упэўненасць для перамогі над эпідэміяй і дасягнення пастаўленых мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Чжан Цзюнь паказаў, што кітайскі ўрад разглядае барацьбу з эпідэміяй як самую важную і неадкладную задачу. Пад кіраўніцтвам старшыні КНР Сі Цзіньпіна краіна праводзіць нацыянальную мабілізацыю, прымае ўсебаковыя і строгія меры па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруса, што ў поўнай меры адлюстроўвае інстытуцыйныя перавагі Кітая. Беспрэцэдэнтныя крокі Кітая атрымалі адабрэнне СААЗ і міжнароднай супольнасці.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што перад абліччам эпідэміі кітайскі ўрад нязменна ставіць на першае месца бяспеку жыцця і здароўе людзей. Краіна ў дзесяцідзённы тэрмін пабудавала дзве новыя бальніцы ў горадзе Ухань, дзе склалася найбольш сур'ёзная эпідэмічная сітуацыя, перакінула каля 20 тыс. медработнікаў і вялікую колькасць медыцынскіх рэсурсаў у раёны, якія маюць патрэбу ў неадкладнай дапамозе, арганізавала нацыянальныя намаганні для даследаванняў і распрацоўкі лекаў. Дзякуючы нястомнай працы, сітуацыя ў краіне мяняецца да лепшага.

Паводле слоў пастаяннага прадстаўніка, перад тварам эпідэміі КНР нязменна займае адкрытую, празрыстую і адказную пазіцыю. Пекін неадкладна праінфармаваў СААЗ, адпаведныя дзяржавы аб эпідэмічнай сітуацыі, падзяліўся генетычнымі данымі пра вірус і падтрымлівае цесныя кантакты з усімі краінамі для сумеснай выпрацоўкі мер барацьбы з эпідэміяй.

Чжан Цзюнь падкрэсліў, што супрацьдзеянне глабальным надзвычайным сітуацыям у галіне грамадскага аховы здароўя з'яўляецца агульным выклікам для ўсіх краін. Кітай заклікае міжнародную супольнасць захоўваць цвёрдую салідарнасць і падтрымліваць адзін аднаго; заклікае міжнародную супольнасць праяўляць навуковую рацыянальнасць і паважаць кіруючыя прынцыпы СААЗ; заклікае міжнародную супольнасць умацоўваць узаемадавер і развіваць ідэю супольнасці з адзінай лёсам для ўсяго чалавецтва, выступаць супраць палітызацыі пытанняў аховы здароўя і рашуча ўстрымлівацца ад любых расісцкіх выказванняў і дыскрымінуючых дзеянняў.

Прадстаўнікі Інданезіі, Нігерыі, Філіпін, Манголіі, Венесуэлы, Алжыра, Балгарыі і іншых краін таксама выступілі на пасяджэнні Камісіі сацыяльнага развіцця ААН. Яны высока ацанілі і цалкам падтрымалі намаганні Кітая па барацьбе з эпідэміяй і заклікалі міжнародную супольнасць захоўваць салідарнасьць і супрацоўнічаць у супрацьдзеянні выклікам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040