Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэм'ер-міністр Малазіі правялі тэлефонную размову
  2020-02-14 14:54:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лютага ўвечары па пекінскім часе адбылася тэлефонная размова старшыні КНР Сі Цзіньпіна і прэм'ер-міністра Малазіі Махатхірыа Махамада.

«У гэты крытычны момант, калі КНР вядзе барацьбу з эпідэміяй, прэм'ер-міністр прапанаваў правесці тэлефонную размову і абмеркаваць сітуацыю. Гэта сімвалізуе шчырае сяброўства паміж дзвюма краінамі і падтрымку Кітая з боку Малазіі. Эпідэмія пнеўманіі аказвае негатыўны ўплыў на нармальныя абмены паміж Кітаем і Малазіяй, але яна не паўплывае на даўняе сяброўства паміж двума народамі. Сумесна ведучы барацьбу з эпідэміяй, Кітай і Малазія павінны працягваць паглыбляць двухбаковыя адносіны, умацоўваць супрацоўніцтва ў сумеснай рэалізацыі ініцыятывы інтэграцыйнага развіцця "Адзін пояс і адзін шлях", ствараць больш магчымасцей для супрацоўніцтва на карысць дзвюх краін і іх народаў», -- пракаментаваў праведзеную размову Сі Цзіньпін. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040