Кітай з упэўненасцю імкнецца да дасягнення мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця на бягучы год
  2020-02-14 14:56:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Эпідэмія новай пнеўманіі стала шокам не толькі для Кітая. Яна працягвае знаходзіцца ў цэнтры ўвагі сусветнай супольнасці. Паралельна з гэтым нарастае заклапочанасць з нагоды таго, ці хопіць у Кітая сіл дасягнуць пастаўленых на бягучы год мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Які ўплыў акажа эпідэмія COVID-19 на глабальную эканоміку?

12 лютага Сі Цзіньпін старшынстваваў на пасяджэнні ПК Палітбюро ЦК КПК, удзельнікі якога прааналізавалі супрацьэпідэмічныя меры і вылучылі шэраг актуальных прапаноў. На пасяджэнні было адзначана, што ў працы назіраецца пазітыўная дынаміка і вынікі. На наступным этапе неабходна каардынаваць работу па барацьбе з эпідэміяй і дасягаць задач па забеспячэнні агульнага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Удзельнікі пасяджэння канстатавалі, што Кітай імкнецца да мінімізацыі наступстваў эпідэміі і не адмаўляецца ад дасягнення вызначаных на бягучы год мэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Відавочна, што сітуацыя з эпідэміяй каранавіруса негатыўна адаб'ецца на рэгіянальным і глабальным сацыяльна-эканамічным развіцці. Дасягненне мэтаў і асноўных задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны залежыць ад вынікаў, якіх Кітай дасягне ў ходзе правядзення супрацьэпідэмічных мер. Пазітыўным з'яўляецца тое, што ўсё больш кітайскіх прадпрыемстваў ужо аднавіла вытворчасць ва ўмовах распаўсюджання віруса, што дазваляе згладзіць эканамічную шкоду, а таксама нармалізаваць сітуацыю і лад жыцця насельніцтва. Паколькі ўспышка наўпрост паўплывала на шэраг галін прамысловасці Кітая, прадпрыемствы пачалі распрацоўваць больш гнуткія і актуальныя стратэгіі. Урад краіны таксама распачаў шэраг мер падтрымкі. Пастаянны камітэт Палітбюро ЦК КПК прыняў адрасныя меры па аказанні дапамогі прадпрыемствам у аднаўленні працы і вытворчасці. У бліжэйшай будучыні ў краіне будуць распрацаваны адпаведныя меры па дзяржаўным рэгуляванні эканомікі, уключаючы зніжэнне падаткаў і збораў, павышэнне ўзроўню прыярытэтнасці ў галіне занятасці насельніцтва.

На пасяджэнні Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК была падкрэслена неабходнасць падтрымліваць знешнегандлёвыя прадпрыемствы для аднаўлення вытворчасці і садзейнічання рэалізацыі буйных замежных інвестыцыйных праектаў, а таксама для рэалізацыі заканадаўства аб замежных інвестыцыях і адпаведных нарматыўных актах, аптымізацыі асяроддзя для замежных інвестыцый і абароны законных правоў і інтарэсаў замежных інвестараў.

Намаганні, прыкладзеныя Кітаем для прадухілення і стрымлівання эпідэміі, накіраваны не толькі на абарону інтарэсаў свайго народа, але і народаў усіх краін. Свету неабходна згуртавацца перад тварам наяўных і будучых эпідэміялагічных выклікаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040