МЗС КНР: Кітай высока цэніць падтрымку іншых краін у супрацьстаянні эпідэміі
  2020-02-14 14:57:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай высока ацэньвае падтрымку народаў розных краін, асабліва моладзі, у справе супрацьстаяння новай пнеўманіі, паведаміў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

У Італіі, Японіі, Брытаніі і іншых краінах прайшлі моладзевыя акцыі ў падтрымку барацьбы з вірусам. У Пекіне і ва ўсім Кітаі шчыра дзякуюць усім за сумленнасць, дабрыню, мужнасць і любоў, сказаў кітайскі чыноўнік. Ён падкрэсліў, што ў апошнія дні генеральны сакратар ААН, генеральны дырэктар СААЗ, кіраўнікі іншых міжнародных арганізацый і высакапастаўленыя палітыкі розных краін заклікалі спыніць дыскрымінацыю і празмерную рэакцыю на эпідэмію. У многіх краінах людзі заклікаюць да сумлення і справядлівасці, адмаўляюць забабоны і несправядлівасць, аказваюць маральную падтрымку ў барацьбе Кітая з эпідэміяй. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040