"Група 77" і ААН падтрымліваюць намаганні Кітая ў барацьбе з эпідэміяй
  2020-02-14 15:14:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня "Групы 77", пастаянны прадстаўнік Гаяны ў ААН Рудольф Тэн-Поу заявіў, што "Група 77" цалкам падтрымлівае намаганні кітайскага ўрада па супрацьдзеянні эпідэміі новай пнеўманіі і тое супрацоўніцтва, якое Кітай развівае з міжнароднай супольнасцю. Ён падкрэсліў, што міжнародная супольнасць павінна своечасова рэагаваць на эпідэмію, падыходзіць да гэтага пытання адказна і празрыста і як мага хутчэй стрымаць яе распаўсюджванне. Сусветная арганізацыя аховы здароўя адыгрывае важную ролю ў рэагаванні на глабальныя падзеі ў галіне грамадскай аховы здароўя, і міжнародная супольнасць павінна паважаць аўтарытэтнае меркаванне СААЗ.

Намеснік генсека ААН Лю Чжэньмінь заклікаў міжнародную супольнасць згуртавацца і аказаць Кітаю і іншым пацярпелым ад гэтай эпідэміі краінам падтрымку. Ён разам з кіраўнікамі структур ААН выказаў павагу ўраду і народу Кітая, якія супрацьстаяць эпідэміі, падкрэсліўшы, што ААН гатова працягваць аказваць Кітаю падтрымку і поўная ўпэўненасці ў тым, што Кітай зможа стрымаць эпідэмію ў самыя кароткія тэрміны.

Старшыня 58-й сесіі Камісіі сацыяльнага развіцця ААН, пастаянны прадстаўнік Кот-д'Івуара ў ААН ад імя Камісіі даў высокую ацэнку намаганням Кітая ў барацьбе з эпідэміяй. Ён заклікаў міжнародную супольнасць умацаваць салідарнасць і супрацоўніцтва.

Зараз "Група 77" налічвае 134 удзельнікаў. Яна з'яўляецца важным каардынацыйным механізмам для краін, якія развіваюцца, у ААН і іншых міжнародных арганізацыях. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040