Кітайскія навукоўцы завяршылі місію на антарктычнай станцыі "Тайшань"
  2020-02-17 18:09:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Члены 36-й кітайскай антарктычнай экспедыцыі на борце кітайскага навукова-даследчага ледакола «Сюэлун-2» ( «Снежны дракон-2») завяршылі місію і паспяхова вярнуліся на базу адпраўлення - станцыю "Чжуншань".

Экспедыцыя пачалася 15 снежня мінулага года. На працягу 67 дзён навукоўцы выконвалі шэраг навукова-даследчых задач і інжынерна-будаўнічых праектаў на мацерыку.

Кіраўнік навуковай каманды Яа Сюй распавёў, што місія ўключае ў сябе такія навуковыя дысцыпліны, як метэаралогія, астраномія, касмічная фізіка, дыстанцыйнае зандаванне і гляцыялогія. Паводле яго слоў, членам экспедыцыйнай групы ўдалося ўсталяваць дзве аўтаматычныя метэастанцыі на антарктычным ледзяным покрыве ў 300 і 400 км ад базы.

Нагадаем, што кітайская антарктычная станцыя "Тайшань" была пабудавана ў 2014 годзе. У перыяд антарктычнага лета тут могуць працаваць 20 чалавек. Побач са станцыяй абсталявана ўзлётна-пасадачная паласа для самалётаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040