У Кітаі вылучаны адмысловы састаў па перавозцы працоўных-мігрантаў
  2020-02-17 18:11:14  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спецыяльны састаў даставіў 300 рабочых з Гуйяна (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Гуйчжоу, Паўднёва-Заходні Кітай) да месца іх працы - у горад Ханчжоу (адміністрацыйны цэнтр правінцыі Чжэцзян, Усходні Кітай). Гэта першы падобны рэйс, здзейснены ў Кітаі пасля выходных з нагоды Свята вясны.

Для аднаўлення вытворчай дзейнасці прадпрыемстваў і зніжэння рызыкі распаўсюджвання эпідэміі, з Ханчжоу быў зроблены запыт у дэпартамент чыгуначнага транспарту аб выдзяленні адмысловага саставу для перавозкі людзей па месцы працы з эпідэмічна стабільных раёнаў.

Для пасажыраў былі прынятыя спецыяльныя меры, уключаючы строгі кантроль за тэмпературай, узмоцненая вентыляцыя і няшчыльнае рассаджванне ў вагонах.

Яшчэ больш саставаў, прызначаных для прамых перавозак рабочых непасрэдна па месцы прызначэння, будуць адкрыты для таго, каб дапамагчы жыхарам правінцыі Сычуань, гарадоў Чунцін і Гуйчжоу вярнуцца на працу ў Пекін, Шанхай і Гуанчжоу, --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040