Каментар: Кітай не дае шанцу на існаванне «тэорыі раз'яднання»
  2020-02-18 14:16:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У эпоху глабалізацыі няма больш нерэалістычных і недарэчных аргументаў, чым «тэорыя раз'яднання». Пасля найбуйнейшых у гісторыі ўспышак інфекцый, такіх як ліхаманка Эбола, рэспіраторны сіндром на Блізкім Усходзе (MERS) і свіны грып H1N1, няўжо прыхільнікі «тэорыі раз'яднання» так і не зразумелі, што праблемы грамадскай аховы здароўя носяць глабальны характар і будуць вырашыныя толькі высілкамі ўсёй сусветнай супольнасці!

У перыяд эпідэміі нельга клапаціцца толькі аб уласным дабрабыце і ствараць «астраўковы эфект», а таксама нельга гнацца за непрыстойнымі палітычнымі мэтамі і ўдасканаліць толькі самога сябе ў маральным дачыненні. У адваротным выпадку, і без таго напружаная сітуацыя будзе абвастрацца яшчэ больш.

У цяперашні час Кітай з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворчых цэнтраў і мае перавагі ў глабальным вытворчым ланцужку. Так што ўмоў для буйнамаштабнага пераносу вытворчых ланцужкоў з Кітая за мяжу не назіраецца ў кароткатэрміновай перспектыве. У гэтым кантэксце ўсё больш краін і рэгіёнаў свету аддаюць перавагу прыкладаць сумесныя з Кітаем намаганні, каб пераадолець часовыя цяжкасці. Да цяперашняга моманту кіраўнікі больш за 160 краін і міжнародных арганізацый выказалі спачуванні і падтрымку ўсяму кітайскаму народу ў сувязі з трагічнымі наступствамі эпідэміі каронавіруса.

Эпідэмія не мае межаў. «Тэорыя раз'яднання» супярэчыць глабальнаму кансенсусу. Толькі ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і адмова ад забабонаў будуць спрыяць больш хуткаму дасягненню перамогі ў гэтай цяжкай барацьбе.


1  2  
каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040