Кампанія BMW аднавіла сваю дзейнасць у Кітаі
  2020-02-18 14:58:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кампанія BMW Brilliance Automobile, якая з'яўляецца сумесным прадпрыемствам нямецкага аўтаканцэрна BMW і кітайскага аўтавытворцы Huachen Auto Group, аднавіла сваю працу ў горадзе Шэньян, нягледзячы на эпідэмію.

Каля 20 тыс. супрацоўнікаў кампаніі вярнуліся да працы, а два прадпрыемствы кампаніі па вытворчасці аўтамабіляў, як чакаецца, у поўнай меры адновяць работу 18 лютага пасля дбайнай падрыхтоўкі да прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй, гаворыцца ў заяве BMW Brilliance Automobile.

Кампанія BMW інвесціравала прыкладна 52 млрд юаняў у Шэньяне і завяршыла будаўніцтва двух прадпрыемстваў па вытворчасці транспартных сродкаў, механазборачнага завода і цэнтра навуковых даследаванняў і доследна-канструктарскіх распрацовак.

Кітай стаў найбуйнейшым у свеце рынкам рэалізацыі прадукцыі кампаніі BMW: летась аб'ём продажаў перавысіў 720 тыс. адзінак транспартных сродкаў. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040