Традыцыйнай кітайскай медыцыне належыць важная роля ў барацьбе з COVID-19
  2020-02-19 10:49:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі спецыяліст па рэспіраторных захворваннях Чжун Наншань падкрэсліў важную ролю, якую адыгрываюць даследаванні па традыцыйнай кітайскай медыцыне ў барацьбе з COVID-19

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Гуанчжоу, Чжун Наньшань заявіў, што лекі ад "пнеўманіі нумар 1", вырабленые на аснове зёлак, паказалі сваю эфектыўнасць у лячэнні хворых на COVID-19 у гэтай правінцыі. Зараз навукоўцы праводзяць выпрабаванні такіх лекаў. Гэтыя выпрабаванні закліканы вызначыць, ці могуць дадзеныя прэпараты знішчыць вірус, скараціць яго доступ да клеткі. Гэтыя выпрабаванні могуць даць некаторую інфармацыю аб тым, якім чынам прымяняць сродкі традыцыйнай кітайскай медыцыны на ранняй і сярэдняй стадыях захворвання на COVID-19.

Прафесар Гуанчжоўскага інстытута рэспіраторных захворванняў Ян Цзыфэн адзначыў, што ў ходзе лабараторных эксперыментаў з 54 існуючымі лекамі традыцыйнай кітайскай медыцыны, якія прадаюцца на фармацэўтычным рынку, навукоўцы выявілі пяць прэпаратаў, здольных эфектыўна стрымаць інфекцыю каранавіруса новага тыпу.

"Выявіўшы супрацьвірусны і супрацьзапаленчы эфект прэпаратаў, вырабленых пры дапамозе традыцыйнай кітайскай медыцыны, эксперыменты ўсяляюць некаторую надзею ў тым, што тычыцца лячэння каранавіруса новага тыпу. Аднак, для праверкі іх клінічнага эфекту неабходна правесці больш эксперыментаў у клінічных умовах", -- падкрэсліў Ян Цзыфэн.

Традыцыйная кітайская медыцына выкарыстоўвалася пры кожным выпадку барацьбы з эпідэміяй на ўсім працягу кітайскай гісторыі. Спецыяльны раздзел, які падрабязна разглядае пытанні лячэння з выкарыстаннем сродкаў традыцыйнай кітайскай медыцыны, уключаны ў апошнюю версію схемы дыягностыкі і лячэння COVID-19, апублікаванай Дзяржкамітэтам па справах аховы здароўя КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040