Барацьба Кітая з эпідэміяй COVID-19 дасягае бачных вынікаў – Сі Цзіньпін
  2020-02-19 11:07:57  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Меры Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй пнеўманіі COVID-19 дасягаюць бачных вынікаў у той момант, калі барацьба перажывае крытычны этап. Пра гэта заявіў старшыня КНР Сі Цзіньпін ў тэлефоннай размове з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Б. Джонсанам.

Падчас тэлефоннай размовы Сі Цзіньпін выказаў падзяку каралеве Вялікабрытаніі Лізавеце II і Б. Джонсану за іх спачуванне Кітаю. Ён адзначыў, што брытанскі бок прадаставіў Кітаю матэрыяльную падтрымку ў барацьбе з эпідэміяй, прадэманстраваўшы сяброўства паміж дзвюма краінамі.

З пачатку выбуху COVID-19 Кітай надае першачарговую ўвагу бяспецы і здароўю свайго народа, у поўнай меры выкарыстоўваючы свае інстытуцыйныя перавагі, мабілізуючы ўсю краіну, а таксама прымаючы самыя строгія і дбайныя меры па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі, сказаў ён. Дзякуючы гэтым напружаным намаганням сітуацыя перажывае станоўчыя змены, а меры Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй дасягаюць бачных вынікаў. У гэты момант барацьба з эпідэміяй уступіла ў ключавы момант, адзначыў ён. Кітай будзе імкнуцца скараціць уздзеянне эпідэміі.

Паказаўшы на тое, што кітайская эканоміка захоўвае магутную ўстойлівасць, шырокія перспектывы для ўнутранага попыту, а таксама цвёрдую індустрыяльную базу, Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай валодае ўпэўненасцю і здольнасцю выканаць пастаўленыя на бягучы год задачы ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця, асабліва такія ключавыя задачы , як дасягненне перамогі ў пабудове сярэднезаможнага грамадства ва ўсіх адносінах і ліквідацыя беднасці. Кітай прыкладае велізарныя намаганні і эфектыўна стрымлівае глабальнае распаўсюджванне віруса, сказаў Сі Цзіньпін, дадаўшы, што кітайскі бок будзе і далей супрацоўнічаць адкрытым і празрыстым чынам з усімі зацікаўленымі краінамі, уключаючы Вялікабрытанію.

Ён сказаў, што абодва бакі павінны са стратэгічнай вышыні і доўгатэрміновай перспектывы кіравацца асноўным напрамкам развіцця двухбаковых адносінаў, захоўваць прыхільнасць прынцыпу ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, а таксама на аснове ўзаемапавагі ўлічваць карэнныя інтарэсы і асноўныя заклапочанасці адзін аднаго. Абодва бакі павінны таксама ўмацоўваць абмены на высокім узроўні, выкарыстоўваць узаемадапаўняльнасць эканомік дзвюх краін і пашыраць практычнае супрацоўніцтва, адзначыў Сі Цзіньпін. Ён дадаў, што кітайскі бок гатовы працаваць з брытанскім бокам, каб адстойваць свабодны гандаль, а таксама ўмацоўваць сувязі па асноўных міжнародных і рэгіянальных пытаннях.

Б. Джонсан ад імя ўрада і народа Вялікабрытаніі выказаў спачуванне Кітаю ў сувязі з успышкай COVID-19, а таксама высока ацаніў эфектыўныя меры Кітая па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй, своечасовы абмен інфармацыяй з міжнароднай супольнасцю і намаганні па стрымліванні віруса ад распаўсюджвання ў сусветным маштабе. Паводле яго слоў, брытанскі бок захапляецца хуткасцю і эфектыўнасцю Кітаі ў барацьбе з эпідэміяй, а таксама выказвае гатоўнасць і далей прадастаўляць падтрымку і дапамогу. Ён таксама выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам старшыні Сі Цзіньпіна кітайскі народ пераадолее эпідэмію і звядзе да мінімуму яе ўздзеянне на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны.

Б.Джонсан дадаў, што Вялікабрытанія вітае інвестыцыі з боку кітайскіх прадпрыемстваў і гатова ўмацоўваць супрацоўніцтва з Кітаем у рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". Вялікабрытанія і Кітай падзяляюць падобныя пазіцыі па многіх міжнародных пытаннях, абодва бакі падтрымліваюць свабодны гандаль і адстойваюць шматбаковайнюю гандлёвую сістэму. Вялікабрытанія гатова ўмацоўваць каардынацыю з Кітаем па пытаннях Канферэнцыі бакоў Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату, якая пройдзе сёлета ў Вялікабрытаніі, і 15-й Канферэнцыі бакоў Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці ў Кітаі, каб агульнымі намаганнямі садзейнічаць міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне змены клімату.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040