У рамках сумеснай рэалізацыі праектаў ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях» прымаюць удзел як кітайскія, так і замежныя прадпрыемствы. Супрацоўніцтва вядзецца на аснове рынкавых правілаў і справядлівасці. Пра гэта заявіў прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан на анлайн прэс-канферэнцыі.
Як паведамляецца, некаторыя амерыканскія сталеліцейныя прадпрыемствы абвінавачваюць Кітай у тым, што нібыта ён з дапамогай правядзення палітыкі, накіраванай на прадастаўленне субсідый, і вылучэння ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», дае айчынным прадпрыемствам несправядлівыя перавагі ў канкурэнцыі, у выніку ўшчамляюцца інтарэсы прадпрыемстваў іншых краін, у тым ліку і амерыканскіх. Гэн Шуан падкрэсліў, што сумесная рэалізацыя ініцыятывы -- эканамічнае супрацоўніцтва на ўзаемавыгаднай аснове, а таксама сумеснае будаўніцтва і сумеснае выкарыстанне, супрацоўніцтва, якая характарызуецца адкрытасцю, інклюзіўнасцю і празрыстасцю. Усе тэндары, праведзеныя ў рамках праектаў, з'яўляюцца адкрытымі і празрыстымі.
Кітай будзе працягваць аб'ядноўваць намаганні з партнёрамі для высакаякаснай рэалізацыі праектаў у рамках «Аднаго пояса і аднаго шляху», настойваючы на канцэпцыі адкрытасці і экалагічнай бяспекі, у мэтах ажыццяўлення сумеснага развіцця і росквіту.