У Кітаі выяўлена 1749 новых пацверджаных выпадкаў заражэння, а таксама 136 выпадкаў са смяротным зыходам
  2020-02-19 15:48:34  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржкамітэт па справах аховы здароўя ў сераду паведаміў, што ён атрымаў ад 31 адміністрацыйнай адзінкі правінцыйнага ўзроўню краіны паведамленні аб 1749 новых пацверджаных выпадках заражэння каранавірусам і 136 выпадках са смяротным зыходам за аўторак.

Сярод новых выпадкаў са смяротным зыходам 132 адбыліся ў правінцыі Хубэй, па адным -- у правінцыях Хэйлунцзян, Шаньдун, Гуандун і Гуйчжоу. У аўторак было зарэгістравана 1185 новых выпадкаў з падазрэннем на заражэнне, адзначылі ў камітэце. У гэты дзень стан 236 пацыентаў пачаў пагаршацца, з бальніц выпісаліся 1824 пацыенты.

Да канца аўторка ў кантынентальным Кітаі выяўлена ў цэлым 74185 пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай пнеўманіяй, 2004 чалавекі памерлі ад хваробы.

У краіне вызначаны 574418 чалавек, якія мелі цесныя кантакты з хворымі, 25014 з іх былі вызвалены ад медыцынскага нагляду ў аўторак. На гэты час 135881 чалавек знаходзяцца на карантыне.

Да канца аўторка ў Сянгане выяўлены 62 выпадкі заражэння новай каранавіруснай пнеўманіяй, адзін з тых, хто заразіўся, памёр. Колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у Аамэне -- 10 чалавек.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040