У правінцыі Хубэй працягнецца пільны пошук пацыентаў з павышанай тэмпературай
  2020-02-19 15:52:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 лютага - У правінцыі Хубэй / Цэнтральны Кітай /, якая найбольш пацярпела ад эпідэміі каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /, будуць прынятыя дбайныя і энергічныя меры па пошуку пацыентаў з павышанай тэмпературай для далейшага стрымлівання эпідэміі.

Згодна з апублікаваным паведамленнем правінцыйнага штаба па кантролі за эпідэміяй, будуць правярацца даныя пра ўсіх пацыентаў з павышанай тэмпературай, якія наведвалі лекараў з 20 студзеня, а таксама аб асобах, якія куплялі безрэцэптурныя лекі ад кашлю і гарачкі як у традыцыйных, так і ў анлайн-аптэках.

Гэтых людзей наведаюць з мэтай медыцынскага абследавання, і, пры неабходнасці, яны будуць змешчаны на каранцін або шпіталізаваны, гаворыцца ў паведамленні.

Спецыялізаваныя бальніцы і амбулаторныя пункты павінны добрасумленна праводзіць рэгістрацыю з указаннем сапраўдных імёнаў пацыентаў з павышанай тэмпературай, а таксама на штодзённай аснове дакладваць адпаведныя звесткі.

Пакупнікі лекаў ад кашлю і гарачкі абавязаны прадастаўляць пасведчанні асобы для працэдуры рэгістрацыі з указаннем сапраўдных імёнаў.

Ва ўсіх раёнах гарадоў і вёсках будзе праведзены пакватэрны абыход для нагляду за пацыентамі з ліхаманкай, вынікі якіх павінны штодня перадавацца ў штаб, сказана ў паведамленні.

У апавяшчэнні таксама агучаны заклік да жыхароў паведамляць звесткі аб пакінутых без лячэння пацыентах з высокай тэмпературай, а таксама аб парушэннях у працы па лячэнні пацыентаў і ажыццяўленні мер эпідэміялагічнага кантролю.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040