27 навукоўцаў рэзка асудзілі прыхільнікаў тэорыі змовы аб паходжанні каронавіруса COVID-19
  2020-02-20 16:38:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На сайце брытанскага штотыднёвага медыцынскага часопіса Lancet сёння была апублікавана сумесная заява 27 навукоўцаў, у якой яны рэзка асудзілі прыхільнікаў тэорыі змовы аб ненатуральнай крыніцы паходжання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /. Навукоўцы выказалі падтрымку работнікам, занятым у сферы навуковых даследаванняў, грамадскай аховы здароўя і медыцыны, якія знаходзяцца на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй у Кітаі.

Заява падпісана 27 навукоўцамі ў галіне грамадскай аховы здароўя з ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Аўстраліі, Малайзіі і кітайскага Сянгана. Навукоўцы ў сваёй заяве адзначылі, што звесткі пра эпідэмію асвятляліся аператыўна, адкрыта і празрыста, аднак сёння звязаная з гэтым дзейнасць абрастае плёткамі і памылкамі адносна крыніцы паходжання каронавіруса новага тыпу, "у сувязі з чым мы калектыўна рэзка асуджаем прыхільнікаў тэорыі змовы аб ненатуральным паходжанні каронавіруса новага тыпу ".

У заяве таксама адзначаецца, што даследчыкі з усяго свету ўжо прааналізавалі і адкрыта апублікавалі заключэнне ў дачыненні да ўсяго геному ўзбуджальніка гэтага захворвання. Атрыманыя вынікі ў пераважнай большасці даказваюць, што новы коронавирус, як і многія іншыя выяўленыя ўзбуджальнікі, паходзяць ад дзікіх жывёл. Навукоўцы адзначылі, што дадзеная тэорыя змовы толькі сее паніку, паклёп і забабоны, і тым самым наносіць шкоду сусветнай сумеснай працы па барацьбе з каронавіруснай эпідэміяй. Яны таксама падтрымалі заклік СААЗ на карысць садзейнічання навуковай доказнай базе і згуртаванасці.

Навукоўцы таксама падкрэслілі, што падпісалі дадзеную заяву, каб падтрымаць работнікаў са сфер навуковых даследаванняў, грамадскай аховы здароўя і медыцыны, якія на перадавой лініі вядуць барацьбу з эпідэміяй у Кітаі. Выказана меркаванне, што гэтыя работнікі з'яўляюцца "ключавым звяном у выратаванні жыццяў і абароны ўсяго чалавецтва".

Навукоўцы заклікалі яшчэ больш людзей далучыцца да электроннага падпісання дадзенай заявы і "ўстаць на адзін бок з нашымі калегамі, якія знаходзяцца на перадавой лініі барацьбы ".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040