Сі Цзіньпін падкрэсліў неабходнасць прыкладання нястомных намаганняў для кантролю над эпідэмія1 COVID-19 і каардынацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця
  2020-02-24 14:48:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю ў Пекіне падкрэсліў неабходнасць прыкладання нястомных намаганняў для прафілактыкі і стрымлівання эпідэміі COVID-19, а таксама для каардынаванага прасоўвання сацыяльна-эканамічнага развіцця.

Кітай за сваю гісторыю перажыў суровыя выпрабаванні, але ніколі не схіляў галавы, сказаў Сі Цзіньпін. Эпідэміялагічная сітуацыя застаецца вельмі напружанай, аднак прыйшоў найбольш важны момант для стрымлівання распаўсюджвання захворвання, адзначыў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў партыйныя камітэты і органы ўлады на ўсіх узроўнях і далей прыкладаць нястомныя намаганні ў розных аспектах працы па прафілактыцы і супрацьэпідэмічным кантролі, а таксама паслядоўна аднаўляць працу прадпрыемстваў і вытворчасць.

Неабходна прыкладаць намаганні для поўнай рэалізацыі вялікага патэнцыялу і вызвалення магутнай рухаючай сілы кітайскага развіцця, а таксама імкнення да дасягнення пастаўленых на бягучы год мэтаў і задач у галіне сацыяльнага і эканамічнага развіцця, сказаў Сі Цзіньпін. Ад імя ЦК КПК шчыра ён вітаў членаў партыі, службовых асоб і шырокія масы народа па ўсёй краіне, асабліва тых, хто знаходзіцца ў правінцыі Хубэй і горадзе Ухань, а таксама выказаў павагу медыцынскім работнікам, ваеннаслужачым НВАК і людзям розных сектараў грамадскай і эканамічнага жыцця краіны, якія занятыя на пярэднім краі прафілактычнай работы і супрацьэпідэмічнага кантролю. Ён таксама выказаў шчырую падзяку суайчыннікам у Сянгане, Аамэне і на Тайване, этнічным кітайцам за мяжой, а таксама краінам, міжнародным арганізацыям і па-сяброўску настроеным людзям, якія аказалі розную падтрымку ў прафілактыцы эпідэміі.

Сі Цзіньпін таксама выказаў глыбокія спачуванні з нагоды смерці суайчыннікаў і медыцынскіх работнікаў у барацьбе з эпідэміяй, а таксама шчырае спачуванне пацыентам і іх сем'ям, якія змагаюцца з захворваннем, і членам сем'яў памерлых пацыентаў і работнікаў.

Сі Цзіньпін адзначыў, што з самага пачатку эпідэміі ЦК КПК надае вялікае значэнне гэтай праблеме. ЦК КПК узмацніў цэнтралізаванае і адзінае кіраўніцтва КПК, запатрабаваўшы ад партыйных камітэтаў і органаў улады на ўсіх узроўнях разглядаць жыццё і здароўе народа ў якасці найвышэйшага прыярытэту, а таксама прымаць эфектыўныя меры па стрымліванні віруса.

ЦК КПК разглядае ў якасці першараднай задачы паляпшэнне шпіталізацыі і паказчыкаў эфектыўнасці лячэння, скарачэнне паказчыкаў заражэння і смяротных зыходаў, сказаў Сі Цзіньпін, адзначыўшы, што горад Ухань і правінцыя Хубэй разглядаюцца ў якасці галоўнага поля бітвы з эпідэміяй. Неабходна прыкласці намаганні па актывізацыі экстранага забеспячэння прадметамі медыцынскага прызначэння і таварамі паўсядзённага попыту, абароне сацыяльнай стабільнасці, а таксама атрымання падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці.

Выбліск COVID-19 -- надзвычайная сітуацыя ў сферы грамадскайа аховы здароўя, які прывёш да шырокага распаўсюджання інфекцыі і стаў самай цяжкай эпідэміяй ў краіне з моманту ўтварэння КНР, сказаў Сі Цзіньпін. "Гэта сітуацыя стала для нас адначасова крызісам і вялікім выпрабаваннем", -- сказаў кітайскі лідар, дадаўшы, што дзякуючы напружанай працы ў цяперашні час павялічваецца станоўчая тэндэнцыя ў дзейнасці па прафілактыцы і стрымліванні эпідэміі.

"Вынікі дзейнасці па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй чарговы раз прадэманстравалі адчувальныя перавагі кіраўніцтва КПК і сацыялізму з кітайскай спецыфікай", -- дадаў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040