Традыцыйную кітайскую медыцыну выкарыстоўвалі ў лячэнні звыш 60 тыс. пацыентаў з COVID-19 у Кітаі
  2020-02-24 14:51:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Метады традыцыйнай кітайскай медыцыны /ТКМ/ выкарыстаны ў лячэнні звыш 60 тыс. пацыентаў з пнеўманіяй COVID-19 у Кітаі, сведчаць звесткі Дзяржаўнага ўпраўлення па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны і фармацэўтыкі КНР. ТКМ паказала станоўчыя вынікі ў стрымліванні пераходу лёгкай стадыі захворвання ў цяжкую і была ўключана ў дзяржаўны план па дыягностыцы і лячэнні COVID-19, заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра навукі і тэхналогій КНР Сюй Наньпін.

Заснаванае на клінічных даных, прадпісанне выкарыстоўваць зёлкі рэкамендавана як Дзяржкамітэтам па справах аховы здароўя, так і Дзяржаўным упраўленнем па справах ТКМ і фармацэўтыкі, заявіў прадстаўнік упраўлення Лі Юй. Паводле яго слоў, з 701 пацыента ў 10 правінцыях, якія ўжывалі прапісаныя лекі ТКМ, 130 вылечыліся, 51 змаглі ліквідаваць сімптомы захворвання, а 268 -- палегчыць сімптомы.

Выкарыстанне ТКМ на ранніх этапах хваробы, а таксама спалучэнне ТКМ і заходняй медыцыны даказалі важнасць гэтага метаду ў лячэнні большай колькасці пацыентаў і скарачэння колькасці смяротных вынікаў, заявіла намеснік кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення па справах традыцыйнай кітайскай медыцыны і фармацэўтыкі КНР Юй Яньхун.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040