Каментарый: Аб'яднанне і супрацоўніцтва -- самая моцная зброя
  2020-02-24 14:52:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

«Я часта кажу, што чалавецтва ўяўляе сабой супольнасць адзінага лёсу», -- напісаў старшыня КНР Сі Цзіньпін у пасланні ў адказ Білу Гейтсу, старшыні Фонду Біла і Мелінды Гейтс, які ранней напісаў ліст кіраўніку кітайскай дзяржавы, у якім высока ацаніў намаганні, прыкладзеныя урадам Кітая ў барацьбе з эпідэміяй пнеўмані.

Прымаючы ўсебаковыя строгія супрацьэпідэмічныя меры, дасягаючы важных поспехаў у барацьбе з эпідэміяй, аператыўна і празрыста інфармуючы СААЗ і зацікаўленыя краіны пра сітуацыю з эпідэміяй ў Кітаі, атрымаўшы важны адрэзак часу для кантролю над распаўсюджваннем эпідэміі ў глабальным маштабе, Кітай прыклаў і прыкладае максімум намаганняў для таго, каб увесь свет быў гатовы супрацьстаяць эпідэміі. Імкнучыся добра выконваць пастаўленыя задачы, абараняючы жыццё і здароўе свайго народа і народаў усіх краін свету, Кітай уносіць вялікі ўклад у глабальную справу бяспекі грамадскага здароўя.

Кіраўнікі больш 160 краін і міжнародных арганізацый накіравалі пасланні Кітаю ў знак падтрымкі, больш за 30 краін і шэраг міжнародных арганізацый прадаставіў Кітаю медыцынскія тавары для супрацьстаяння эпідэміі; кітайскія эмігранты, якія пражываюць у розных краінах свету, падтрымліваюць Кітай матэрыяльна і адпраўляюць на радзіму вялікую колькасць неабходных краіне матэрыялаў; міжнародная супольнасць практычнымі дзеяннямі дэманструе ўзаемавыручку і працягвае руку дапамогі ў цяжкай сітуацыі.

У цяперашні час, за выключэннем правінцыі Хубэй, у Кітаі штодзённы рост колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння знізіўся з 890 у пік захворвання да 18 выпадкаў 22 лютага. Назіраецца стабільная тэндэнцыя зніжэння колькасці хворых. У параўнанні з эпідэміяй грыпу H1N1, які меў месца больш за 10 гадоў таму ў ЗША, маштаб распаўсюджвання эпідэміі каранавіруснай пнеўманіі ў свеце склаў толькі адну дзясятую частку маштабу эпідэміі ў ЗША, пры гэтым колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння за межамі Кітая складае толькі 1% агульнай колькасці ўсіх выпадкаў заражэння. Гэта сведчыць аб вялікіх намаганнях Кітая і эфекце аб'яднання і супрацоўніцтва розных краін.

Эпідэмія апынулася суровым выпрабаваннем для ўсяго чалавецтва. Кажучы пра ўрокі, якія варта атрымаць з гэтай сітуацыі, неабходна адзначыць, што яна чарговы раз звярнула ўвагу людзей на важнасць згуртаванасці і супрацоўніцтва, а таксама ўмацавала агульнае разуменне сэнсу выказвання «супольнасць адзінага лёсу». Сёння гэта асабліва важна, калі свет поўны нявызначанасці. Гэта дазволіць краінам разам змагацца з эпідэміяй, знайсці новыя пункты для супрацоўніцтва і развіцця, надасць дадатковыя сілы і ўнясе пэўнасць. Так, напрыклад, экспертная група СААЗ зараз знаходзіцца з інспекцыяй ў Кітаі, аб'ядноўваючы намаганні з кітайскімі калегамі для пошукаў адказу на існуючыя пытанні аб каранавірусе. Гэта, натуральна, дапаможа ва ўдасканаленні глабальнага механізму прадухілення і кантролю над эпідэміямі, ва ўдасканаленні глабальнай сістэмы аховы здароўя экстранага кіравання ў мэтах больш эфектыўнага прадухілення інцыдэнтаў.

На адмысловай сустрэчы на ўзроўні міністраў замежных спраў Кітай-АСЕАН па сітуацыі з пнеўманіяй міністр замежных спраў КНР Ван І і кіраўнікі МЗС дзесяці краін АСЕАН аднагалосна заявілі аб падтрымцы Кітая ў барацьбе з эпідэміяй і выказалі рашучасць поўнай перамогі над ёй. Ван І высунуў прапановы па супрацоўніцтве, з якімі міністры замежных спраў краін АСЕАН цалкам пагадзіліся. Гэта не толькі павысіць узровень бяспекі грамадскай аховы здароўя ў рэгіёне, але і будзе садзейнічаць развіццю ўзаемных адносін паміж Кітаем і АСЕАН на фоне цяжкіх выпрабаванняў.

З паляпшэннем эпідэмічнай сітуацыі ўсё больш кітайскіх заводаў аднавілі сваю працу. У горадзе Лаян правінцыі Хэнань у цэху кампаніі «Даян» па вытворчасці матэрыялаў спецыяльнага прызначэння ўсе працуюць у ахоўных масках. Да пачатку працоўнай змены ім усім вымяралі тэмпературу і толькі потым дапусцілі да працы. Прадпрыемства спяшаецца выканаць заказ, каб даць Узбекістану высакаякасныя шкляныя вырабы для рэалізацыі праекта ў рамках ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях».

У дакладзе «Вырашальны бой Кітая з эпідэміяй пнеўманіі», апублікаваным Шанхайскім інстытутам па міжнародных пытаннях, адзначаецца, што ў экстранай сітуацыі асабліва важная згуртаванасць і каардынацыя міжнароднай супольнасці, а не рэзкія выказванні і бурная рэакцыя. Сапраўды, каб як мага хутчэй дамагчыся перамогі над эпідэміяй і паменшыць уплыў на сусветнае развіццё, неабходна адмовіцца ад менталітэту ізаляванага вострава. Як напісаў старшыня Сі Цзіньпін ў адказ Білу Гейтсу: «Салідарнасць і супрацоўніцтва -- самая магутная зброя для перамогі над эпідэміяй, якая пагражае народам усіх краін». Гэта паказала міжнароднай супольнасці, як можна справіцца з агульным выклікам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040