Энергазабеспячэнне ў Кітаі ў цэлым падаецца ў дастатковым аб'ёме - эканамічны рэгулятар
  2020-02-24 14:56:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пастаўкі вугалю, нафты і іншых энергарэсурсаў на рынак Кітая ў цэлым забяспечваюцца ў дастатковым аб'ёме па меры таго, як большасць вугальных і нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў у краіне аднавілі працу. Пра гэта заявіў у нядзелю Дзяржаўны камітэт КНР па справах рэформаў і развіцця.

Да канца мінулага тыдня запасаў вугалю ў распараджэнні цеплавых электрастанцый усёй краіны хапала на 27 дзён. Пры гэтым у правінцыі Хубэй, эпіцэнтры ўспышкі новай каронавіруснай пнеўманіі, іх хапала на 54 дня.

Здабыча вугалю па краіне адноўленая на 76,6 прац. ад агульнай магутнасці. Толькі 22 лютага па краіне было здабыта 8 млн 330 тыс. тон вугалю - у два разы больш у параўнанні з пачаткам месяца.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040