Кітайскі самалёт C919 правядзе выпрабавальныя палёты
  2020-02-24 14:57:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Буйнагабарытны пасажырскі авіялайнер C919 кітайскай вытворчасці прызямліўся ў нядзелю ў аэрапорце "Шэнлі" у горадзе Дун'ін прав. Шаньдун / Усходні Кітай / для правядзення выпрабавальных палётаў.

Самалёт C919 нумар 106 вылецеў з шанхайскага аэрапорта "Пудун" у 11:08 нядзелі і прыбыў у Дун'ін у 13:07 таго ж дня, паведамілі крыніцы Кітайскай карпарацыі камерцыйных самалётаў / COMAC /, вытворцы гэтага самалёта.

Як паведамляецца, у г. Дун'ін і на іншых выпрабавальных базах будуць праводзіцца тэсты адносна пасажырскага салона, асвятлення і вонкавага шуму.

Між тым, распрацаваныя Кітаем рэгіянальныя лайнеры ARJ21 праводзяць інтэнсіўныя выпрабавальныя палёты, прычым у суботу ў аэрапортах "Пудун" і "Дачан" у Шанхаі адпаведна выканалі выпрабавальныя палёты самалёты нумар 103 і нумар 131. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040