У нядзелю ў 24 адміністрацыйных адзінках правінцыйнага ўзроўню ў Кітаі не было зарэгістравана новых пацверджаных выпадкаў захворвання новай каронавіруснай пнеўманіяй COVID-19, паведаміў у панядзелак Дзяржаўны камітэт па справах аховы здароўя КНР.
У вышэйзгаданыя адміністрацыйныя адзінкі ўвайшлі кітайская сталіца Пекін, г. Цяньцзінь, правінцыі Хэбэй, Шаньсі, Ляанін, Хэйлунцзян, г. Шанхай, правінцыі Цзянсу, Чжэцзян, Аньхой, Фуцзянь, Цзянсі, Хэнань, Хунань, Хайнань, Гуйчжоу, Юньнань, Тыбецкі аўтаномны раён, прав. Цінхай, Нінся-Хуэйскі аўтаномны раён, Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён / уключаючы Сіньцзянскі вытворча-будаўнічы корпус /, правінцыі Шэньсі, Ганьсу і аўтаномны раён Унутраная Манголія.
У нядзелю было зарэгістравана ў агульнай колькасці 11 новых пацверджаных выпадкаў заражэння каронавірусам новага тыпу за межамі правінцыі Хубэй, эпіцэнтра ўспышкі эпідэміі, паведамілі ў ведамстве.