Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый ахвяраваў мільён долараў на закупку медыцынскіх тавараў для Кітая
  2020-02-25 10:38:18  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Азіяцкі банк інфраструктурных інвестыцый /АБІІ/ паведаміў аб рашэнні перадаць Кітаю медыцынскія тавары на мільён долараў у якасці дапамогі ў барацьбе з эпідэміяй.

На грошы, сабраныя за кошт ахвяраванняў супрацоўнікаў AБІІ і ўласных сродкаў банка, закуплены тавары медыцынскага прызначэння для медработнікаў, якія знаходзяцца на перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй ва Ухане, вынікае з апублікаванай на сайце банка заявы.

AБІІ закупіў 51 тыс. медыцынскіх масак, 46 тыс. ахоўных касцюмаў, 17 тыс. хірургічных фартухоў, 21 тыс. упаковак хірургічных пальчатак і іншыя медыцынскія і прафілактычныя тавары агульнай вагой 40 тон, указваецца ў заяве. Першая партыя тавараў ужо дастаўлена ва Ухань і Пекін. Наступныя партыі чакаюцца ў бліжэйшыя дні.

"Мы гатовы прапанаваць сваю дапамогу", -- сказаў прэзідэнт банка Цзінь Ліцюнь. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040