Улады Кітая падкрэслілі важнасць дыферэнцыраванай стратэгіі па кантролі за эпідэміяй
  2020-02-25 10:41:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Улады Кітая падкрэслілі важнасць прыняцця дакладнай і дыферэнцыраванай стратэгіі па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй каронавіруса новага тыпу.

Меры павінны быць прыняты з улікам розных умоў па барацьбе з эпідэміяй у кожным асобным рэгіёне, сказана на пасяджэнні Кіруючай групы ЦК КПК па прафілактыцы і барацьбе з эпідэміяй каронавіруса новага тыпу, якое прайшло пад старшынствам члена ПК Палітбюро ЦК КПК, прэм'ера Дзяржсавета і кіраўніка названай групы Лі Кэцяна.

На пасяджэнні падкрэслена важнасць нястомных намаганняў у правядзенні розных мерапрыемстваў па прафілактыцы і кантролі за эпідэміяй і спарадкаваным аднаўленні рабочай дзейнасці і вытворчасці.

Намаганні павінны быць накіраваны на дасягненне мэтаў і задач гэтага года ў галіне сацыяльна-эканамічнага развіцця, адзначылі на мерапрыемстве.

Былі заслуханыя таксама даклады аб мерах прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй ва Ухане, падрыхтаваныя групай цэнтральнага ўрада і правінцыяй Хубэй, разгледжаны патрэбы перадавой лініі барацьбы з эпідэміяй, а таксама прынятыя распараджэнні па ўзмацненню падтрымкі рэгіёну.

Падчас пасяджэння прагучаў заклік да павышэння патэнцыялу Уханя па аказанні дапамогі пацыентам, зніжэння ўзроўня захворвання, скарачэнні колькасці смяротных вынікаў, а таксама прадухіленні пагаршэння стану пацыентаў.

На пасяджэнні падкрэслена неабходнасць абароны медыцынскіх работнікаў, своечасовага інфармавання і забеспячэння эфектыўнай камунікацыі з насельніцтвам.

Пастаўкі медыцынскіх прыладаў у Хубэй, у прыватнасці ва Ухань, і тавараў паўсядзённага попыту для мясцовага насельніцтва будуць забяспечаны, пры гэтым павялічыцца фінансавая падтрымка са сродкаў цэнтральнага бюджэту, адзначана на пасяджэнні.

Розныя населеныя пункты павінны прыняць выразныя меры прафілактыкі і кантролю за эпідэміяй і суадносіць іх з сацыяльна-эканамічным развіццём.Планы па абароне ключавых груп насельніцтва, грамадскіх пляцовак і прадпрыемстваў павінны быць дапрацаваны і належным чынам выкананы, падкрэслена на пасяджэнні.

На пасяджэнні таксама прысутнічаў член ПК Палітбюро ЦК КПК, намеснік кіраўніка кіруючай групы Ван Хунін. --0--

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040