Спадарожнікі "Бэйдоу" дапамагаюць змагацца з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу
  2020-02-25 10:49:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спадарожнікі кітайскай навігацыйнай спадарожнікавай сістэмы "Бэйдоу" дапамагаюць краіне з высокай дакладнасцю з космасу змагацца з эпідэміяй пнеўманіі, выкліканай каронавірусам новага тыпу. / COVID-19 /.

У той час, калі Кітай будаваў дзве часовыя бальніцы "Хошэньшань" ​​і "Лэйшэншань" ​​у горадзе Ухань / правінцыя Хубэй, Цэнтральны Кітай /, эпіцэнтры эпідэміі, спадарожнікі "Бэйдоу" далі паслугі па дакладным пазіцыянаванні, што дазваляла паскорыць будаўніцтва гэтых двух часовых шпіталяў.

Беспілотнікі з дапамогай "Бэйдоу" выкарыстоўваліся для распылення дэзінфікуючых сродкаў. Паліцыя ў горадзе Жуйчань правінцыі Цзянсі / Усходні Кітай / выкарыстала беспілотнікі на базе "Бэйдоу" для патрулявання месцаў масавага збору людзей, каб прадухіліць цесныя кантакты паміж людзьмі.

Міністэрства транспарту КНР накіравала інфармацыю аб паслугах па прафілактыцы эпідэміі і транспарціроўцы больш за 6 мільёнаў транспартных сродкаў праз тэрміналы на базе "Бэйдоу", а таксама прадаставіла паслугі па дастаўцы матэрыялаў для неадкладнай дапамогі ў раёны, якія найбольш пацярпелі ад эпідэміі.

Карпарацыя "Пошта Кітая" / China Post Group Co./ устанавіла 5000 тэрміналаў "Бэйдоу" на сваіх магістральных транспартных сродках і выкарыстала інфармацыю пра месцазнаходжанне гэтых машын для ажыццяўлення кантролю і размеркавання ў рэжыме рэальнага часу, каб забяспечыць своечасовую дастаўку матэрыялаў для прадухілення эпідэміі.

У горадзе Ухань кітайская кампанія электроннай камерцыі і лагістыкі JD.com, выкарыстоўваючы робаты на базе "Бэйдоу", з высокай хуткасцю дастаўляла матэрыялы медыцынскага прызначэння ў ізалятары бальніц у горадзе.

Кітай пачаў будаваць сваю навігацыйную сістэму "Бэйдоу", якая з кітайскай мовы перакладаецца як "сузор'е Вялікай Мядзведзіцы", у 1990-х гадах. Яна пачала абслугоўваць Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіён у 2012 годзе.

За апошнія два гады Кітай паспяхова вывеў на арбіту 28 спадарожнікаў "Бэйдоу-3" і два спадарожнікі "Бэйдоу-2".

"Бэйдоу-3" можа прадастаўляць стабільныя і надзейныя паслугі. Дакладнасць пазіцыянавання дадзенай сістэмы дасягнула менш за 5 метраў.

У краіне плануецца запуск большай колькасці спадарожнікаў сямейства "Бэйдоу" на арбіту ў сакавіку і маі гэтага года для завяршэння фарміравання глабальнай сеткі. -0-

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040