COVID-19 можна стрымаць -- кіраўнік СААЗ
  2020-02-25 11:11:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Гендырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тедрас Аданом Гебрэйсус заявіў, што распаўсюджанне СOVID-19 можна стрымаць.

На штодзённым брыфінгу кіраўнік СААЗ паведаміў, што экспертная група завяршыла місію ў Кітаі і 25 лютага дэталёва азнаёміць грамадскасць са сваімі высновамі. Але асноўная думка складаецца ў тым, што вірус можна стрымаць, падкрэсліў ён.

Паводле слоў Гебрэйсуса, група наведала некалькі правінцый і горад Ухань, зрабіўшы шэраг высноў аб трансмісіўнасці віруса, цяжкасці захворвання і эфектыўнасці прынятых мер. "Пік эпідэміі ў Кітаі прапыў на перыяд з 23 студзеня па 2 лютага, з тых часоў адбываецца ўстойлівае зніжэнне", -- сказаў кіраўнік СААЗ. Ён дадаў, што ў ДНК віруса не выяўлена істотных змен.

Паводле высноў групы, смяротнасць складае ад 2-4% ва Ухане і 0,7% па-за межамі горада. Перыяд акрыяння пацыентаў з лёгкай формай – два тыдні, з цяжкай або крытычнай формай -- ад трох да шасці тыдняў.

"Надышоў час для ўсіх краін і супольнасцей засяродзіцца на стрымліванні віруса, зрабіўшы ўсё, каб падрыхтавацца да магчымай пандэміі", -- адзначыў кіраўнік СААЗ. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040